Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? (1-ае Саборнае пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 4:20)
500 гадоў царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні (Базыльянскія муры)
Царква Сьвятой Тройцы ў Вільні (Базыльянскія муры) — адзін з галоўных цэнтраў пашырэньня Уніі, збудаваны на сродкі найвышэйшага гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага ў 1514-1516 гг. на месцы мучаніцкай сьмерці Віленскіх мучанікаў — сьвятых Антона, Яна і Яўстаха, у гонар славутай перамогі пад Воршай.
Пры гэтай царкве пачынаў свой манаскі шлях і служэньне справе еднасьці Царквы сьв. Язафат (Кунцэвіч).
Сёлета гэтая старажытная сьвятыня, якая належыць манахам-базыльянам, адзначае сваё 500-годдзе.