Відэарэпартаж з сьвяткаваньня ў Друі 100-гадовага юбілею біскупа Чэслава Сіповіча
31 жніўня 2014 году ў мястэчку Друя прайшло сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею з дня нараджэньня Чэслава Сіповіча — першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ў XX стагоддзі, удзельніка II Ватыканскага сабору, вядомага беларускага рэлігійнага і грамадзка-культурнага дзеяча ў замежжы.
“Мы хочам асэнсаваць ягоную вялікую спадчыну, ягоную любоў да Беларусі, да беларускай культуры... Мы хочам паставіць сабе пытаньне, што гэта спадчына значыць для нас”. (З інтэрв’ю архім. Сяргея Гаека Радыё Свабода, 08.09.2014).