У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові (1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 4:18)
Сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы ў Львове
Каля пяцідзесяці біскупаў і сьвятароў сабраліся ў Львове на штогадовай сустрэчы ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы. Сёлета яна прысьвечана 25-годдзю выхаду Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы з падпольля.
Сярод удзельнікаў сустрэчы, якая распачалася 24 кастрычніка 2014 году, прадстаўнікі дваццаці краінаў. Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву на ёй ярархаў прадстаўляе Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Упершыню такая сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы адбылася ў 1997 годзе ў Венгрыі. Пасьля невялікага перапынку, з 2004 году ярархі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў сустракаюцца штогод у розных краінах.
Тэмай сёньняшняй сустрэчы зьяўляецца «Місія і роля Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў у экуменічным дыялогу».