Пры чужым не рабі тайнага, бо ня ведаеш, што ён зробіць. Не адчыняй кожнаму чалавеку твайго сэрца, каб ён дрэнна не аддзячыў цябе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 8:21-22)
Грэка-католікі ўшанавалі памяць Полацкіх мучанікаў
Відэарэпартаж з грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск-Полацак, падрыхтаваны Catholicnewsby.
12 чэрвеня 2015 году завершылася 21-ая Пілігрымка БГКЦ з Віцебску ў Полацак у памяць Полацкіх мучанікаў. Пешая пілігрымка пачалася 7 ліпеня ў Віцебску, ад месца, дзе загінуў сьвяты Язафат, архібіскуп Полацкі, і закончылася ў Полацку ля старажытных муроў сьвятой Сафіі — былой уніяцкай катэдры полацкіх архібіскупаў, дзе 11 ліпеня 1705 г. загінулі за веру забітыя царом Пятром І і яго сьвітай пяць полацкіх манахаў-базыльянаў.