Калі царства разьдзеліцца самое ў сабе, ня можа ўстояць царства тое;
і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстояць дом той (Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 3:24-25)
12 лістапада Царква ўспамінае сьв. Язафата, архібіскупа Полацкага і мучаніка. Яго асоба перадусім зьвязаная з гісторыяй Уніі, з імкненьнем да аб’яднаньня Заходняй (каталіцкай) і Ўсходняй (праваслаўнай) Цэркваў.
Язафат Кунцэвіч (1580 — 12 лістапада 1623) — уніяцкі царкоўны і грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, царкоўны пісьменьнік, сьвятамучанік.