Віншаваньне з Нараджэньнем Хрыстовым Апостальскага Візітатара БГКЦ
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) павіншаваў вернікаў з сьвятам Нараджэньня Хрыстовага 2015 году.
Відэа-віншаваньне Апостальскага Візітатара БГКЦ, разам з віншаваньнямі каталіцкіх ярархаў Беларусі, запісаў каталіцкі партал Catholic.by
Узгадваючы словы з Евангельля пра Нараджэньне Хрыстова, у Сьвятую ноч думкамі мы пераносімся ў Сьвятую Зямлю, у Бэтлеем, дзе і сёньня ў складаных умовах жывуць нашыя браты ў Хрысьце — сказаў Архімандрыт Сяргей (Гаек) у сваім віншавальным Калядным слове.
У Год Божай міласэрнасьці мы павінны быць асабліва блізкімі тым, хто найперш патрабуе нашае дапамогі.
Апостальскі Візітатар БГКЦ асабліва падзякаваў за служэньне вернікам БГКЦ і ўсім валанцёрам з руху сьв. Мікалая, якія працуюць з дзецьмі з прытулкаў.
«Хай гэты час сьвятаў будзе сапраўды часам радасьці, але таксама рэфлексіі і малітвы, асабліва за тых, хто гэтай Божай падтрымкі асабліва патрабуе. Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!» — заклікаў Архімандрыт Сяргей.