З нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага, якое адзначаюць 25 сьнежня беларускія каталікі і грэка-каталікі, пра сэнс гэтага сьвята і асаблівасьці яго адзначэньня гледачам «Белсату» распавёў грэка-каталіцкі сьвятар з Менску айцец Яўген Усошын у размове з Уладзімірам Мацкевічам.
Ці не губляе Раство цяпер свайго першаснага рэлігійнага сэнсу? Ці не крыўдзяцца хрысьціяне, што Раство адзначаюць як тыя самыя Каляды? Ці нармальна, што Нараджэньне Хрыстова сьвяткуюць нават нерэлігійныя людзі? Якія новыя выклікі паўстаюць перад хрысьціянамі ў сучасным сьвеце?