Царква
Ніхто ня можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 6:24)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Відэа
Тэлепраграма «Існасьць». Пра Грэка-Каталіцкую Царкву ў Беларусі
Адзін з лютаўскіх выпускаў 2016 году праграмы «Існасьць» Белтэлерадыёкампаніі прысьвечаны гісторыі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, ад падпісаньня Берасьцейскай царкоўнай Уніі ў 1596 годзе да нашых дзён, яе сучаснаму жыцьцю.

Як адзначаецца ў тэлепраграме, якая была падрыхтавана журналісткай Інгай Бяловай, грэка-каталіцтва, таксама як праваслаўе і рыма-каталіцтва, адыграла сваю ролю ў гісторыі фармаваньня беларускага народу. Тым больш што ў канцы XVIII стагоддзя 75% насельніцтва краіны былі грэка-католікамі.

Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), іншыя сьвятары і вернікі БГКЦ распавядаюць у тэлесюжэце пра сучасныя задачы, якія стаяць перад БГКЦ, яе місію ў беларускім грамадзтве, формы сацыяльнага служэньня, адметнасьць беларускага грэка-каталіцтва і пра штодзённае духоўнае жыцьцё парафіяльных і манаскіх супольнасьцяў БГКЦ.
Тэгі: БГКЦ, грэка-католікі, архімандрыт Сяргей Гаек, рэдэмптарысты, а. Яўген Усошын, а. Аляксандар Шыбека, а. Аляксандар Шаўцоў, а. Зьміцер Чарнель

Гл. таксама:
У Менску асьвяцілі новыя абразы для грэка-каталіцкай капліцы
Год без айца Надсана – новыя выклікі для грэка-католікаў
Архімандрыт Сяргей (Гаек): Апосталы славянаў Кірыла і Мятод натхняюць нас на шляху экуменічнай дзейнасьці
Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў у Рым
Прадстаўнік Папы ў Гомелі: “Трэба прасіць аб дарах Духа Сьвятога”
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 315 разоў (-ы)