I калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, - няма мне ў тым ніякай карысьці (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:3)
Полацак, 21.08.2016. Уладыка Ніл (Лушчак) OFM, біскуп-памочнік Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі рукапаклаў у царкве сьв. Параскевы Полацкай у прасьвітары двух дыяканаў БГКЦ — Віталя Быстрова з парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах і Аляксея Варанко з парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску.