Царква
Мудрыя спадкуюць славу, а непапраўныя немысьлі - ганьбу.
(Кніга выслоўяў Саламонавых 3:35)
Галоўная Відэа
Паніхіда ў памяць уніятаў у Вяда
25 жніўня 2016 году грэка-католікі з Івацэвічаў, Берасьця, Баранавічаў, Менску і Ліды ўшанавалі памяць зьнішчаных падчас карнай аперацыі ў верасьні 1942 г. жыхароў в. Вяда і сумежнай з ёй в. Тупічыцы з Бабровіцкай уніяцкай парафіі. Паніхіду ля памятнага крыжа па бязьвінных ахвярах вайны адслужыў а. Андрэй Абламейка.

Вёскі Вяда і Тупічыцы, якія знаходзіліся на ўсходнім беразе Бабровіцкага возера (Івацэвіцкі раён), былі аднымі з самых старажытных паселішчаў у рэгіёне, мелі цікавую і насычаную гісторыю. Вёска Вяда вядомая паводле гістарычных дакументаў з 1433 г. А ў 1971 г. тут нават выявілі паселішча каменнага веку, якое археолагі грунтоўна дасьледавалі ў 1989 г.

У міжваенны час Вяда і Тупічыцы належылі да ўніяцкай парафіі ў Бабровічах, душпастырам якой зьяўляўся выдатны беларускі культурна-асьветны і рэлігійны дзяяч а. Баляслаў Пачопка.

13 верасьня 1942 г. гэтыя вёскі разам з усімі жыхарамі былі зьнішчаныя карнікамі падчас аперацыі "Балотная ліхаманка". У вёсцы Вяда было спалена 86 двароў і 217 жыхароў, у Тупічыцах — 43 двары і 143 жыхары. Пасьля вайны гэтыя старажытныя вёскі ўжо не адрадзіліся.

Гэтае месца сёньня знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ад людзей. Дабрацца ў гэтыя мясьціны можна або праз Бабровіцкае возера, або праз балоцістыя мясьціны, даступныя толькі ў вялікую сушу.

Вось ужо больш за сем дзесяцігоддзяў на месцы зьнішчаных вёсак пануе забыцьцё. І нават сьціплы абеліск, пастаўлены яшчэ ў 1965 г. на месцы спаленай вёскі, быў ужо зусім у заняпадзе. Яшчэ і сёньня на пясчаным узгорку мала што расьце. Аб тым, што тут жылі людзі, месцамі нагадваюць адно зьдзічэлыя грушы. А яшчэ ля помніка моцна разрасьліся кусты шыпшыны, чырвоныя плады якой нагадваюць кроплі крыві, што тут некалі пралілася...

У апошнія гады напрыканцы лета грэка-католікі імкнуцца абавязкова наведаць гэтыя мясьціны, каб памаліцца за душы бязьвінна загінулых у вайну продкаў. Крыж, які паставілі грэка-католікі ў памяць былых уніятаў з вёсак Вяда і Тупічыцы ў канцы 1990-х, прымусіў і ўлады абнавіць стары мемарыяльны знак. Яго замянілі ў 2015 г.
Тэгі: Вяда, Бабровічы, унія, грэка-католікі, вайна

Гл. таксама:
«Каб ня думалі, што мы – секта». У Горадні ствараюць музей Беларускай Уніяцкай Царквы
Чаму Мітрапаліт Павел узгадаў пра Унію?
Чаму мітрапаліт Павел абрынуўся на царкоўную унію?
Царква — гэта найперш супольнасьць вернікаў
Гісторыя адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 350 разоў (-ы)
Архіў відэа

Відэа-запрашэньне на Сусьветны Дзень моладзі 2011 г. у Мадрыдзе

Promo-clip Сусьветнага Дня моладзі 2011 г. для брэтонскіх католікаў

26 гадоў Сусьветным Дням моладзі

Pater Noster. Ян Павел II

Abba Pater. Пра пантыфікат Яна Паўла II

Першаярарх УГКЦ Любамір (Гузар) пра сваю адстаўку

Прыміцыйная Архірэйская літургія Ўладыкі Цырыла Васіля, SJ у Рыме
   Старонкі:  1 2 3 45
Апошнія навіны
08.05.2019 Навіны
Папа блаславіў ініцыятыву беларускіх грэка-католікаў
04.05.2019 Сьвятло Ўсходу
Папа: Бог не зьяўляецца крыніцай спакусаў, а дапамагае перамагчы іх
27.04.2019 Навіны
Францішак: дабрабыт забясьпечваецца салідарнасьцю, а не прагрэсам
19.04.2019 Царква і грамадзтва
Пажар у катэдры Нотр-Дам у Парыжы: узрушаньне і боль
16.04.2019 Навіны
Берасьце — горад Бібліі
13.04.2019 Навіны
Францішак заклікаў не паддавацца спакусе нараканьня
11.04.2019 Царква і грамадзтва
Дзяржсакратар Ватыкану: рэлігійная свабода знаходзіцца пад пагрозай
10.04.2019 Сьвятло Ўсходу
Бласлаўляйце, а не кляніце
06.04.2019 Царква і грамадзтва
Вернікі БГКЦ далучаюцца да малітвы перапрашэньня за злом крыжоў у Курапатах
05.04.2019 Царква і грамадзтва
Заява Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна сітуацыі ў Курапатах
Літургічны каляндар
нядзеля
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2019 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Youtube - Carkva
Найбольш чытанае
04.04.2019
Крыжалом у Курапатах
03.03.2019
Гісторыя і сэнс пацалунка міру на Літургіі
28.02.2019
Архімандрыт Сяргей Гаек пра духоўныя акцэнты душпастырства ў 2019 годзе
11.04.2019
Дзяржсакратар Ватыкану: рэлігійная свабода знаходзіцца пад пагрозай
05.04.2019
Заява Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна сітуацыі ў Курапатах
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў