Напярэдадні Раства грэка-каталіцкі сьвятар а. Яўген Усошын распавёў пра сваё пакліканьне і БГКЦ сёньня
Напярэдадні сьвята Раства Хрыстовага грэка-каталіцкі сьвятар з Менску айцец Яўген Усошын распавёў пра сваё пакліканьне і Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву сёньня.
У асобе айца Яўгена Ўсошына ў 2007 годзе беларусы ўпершыню за 150 гадоў атрымалі высьвячанага на сваёй зямлі грэка-каталіцкага сьвятара. У размове з журналістам «Белсату» Усеваладам Сцебуракам а. Яўген Усошын узгадаў, што ён папрацаваў і журналістам, і грузчыкам ды ўспрымае гэта як добры Божы жарт: «Я гісторык па адукацыі. І мусіў трапіць у гісторыю». Цяпер у Беларусі такіх сьвятароў ужо некалькі.
Айцец Яўген зьвярнуўся да гледачоў «Белсату» з сьвяточным віншаваньнем: «Варта заўсёды памятаць пра каштоўнасьць чалавечага жыцьця. Кожнай асобы. Жадаю гэтага ўсім незалежна ад таго, вераць яны ў Хрыста ці не».
Гл. таксама:Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя У грэка-католікаў Беларусі распачаўся Калядны пост Грэка-каталіцкі сьвятар Зьміцер Грышан: «Мы свабодныя, каб стаць шчасьлівымі!» Апостальскі нунцый: Папа цэніць існаваньне беларускіх грэка-католікаў Архібіскуп Гуджэроцьці наведаў грэка-каталіцкі храм у Віцебску