«Чудо единения началось!» — фільм 2016 году каталіцкай экуменічнай Супольнасьці «Chemin Neuf», прысьвечаны тэме еднасьці хрысьціянаў.
Айцец Ларан Фабр з Супольнасьці «Chemin Neuf» распавядае пра пяць важных дасягненьняў у дыялогу паміж рознымі хрысьціянскімі Цэрквамі і пра зьбліжэньне хрысьціянаў розных канфесіяў, якое адбываецца ва ўсім сьвеце.
У фільме зьмешчаны 7-хвілінны відэазварот Папы Рымскага Францішка да пратэстантаў (евангельскіх хрысьціянаў), які выклікаў у іх вялікі энтузіязм і зацікаўленасьць.
Напрыканцы фільму каталіцкі сьвятар а. Ларан Фабр дзеліцца разважаньнямі пра чатыры этапы (спосабы) шляху да еднасьці дзеля ажыцьцяўленьня малітвы Хрыста: «Каб усе былі адно, каб сьвет паверыў!».
Гл. таксама:Папа Рымскі і Патрыярх Маскоўскі падпісалі сумесную дэкларацыю Незвычайны музычны альбом Папы Францішка Папа Францішак: бяз просьбы аб прабачэньні шлях да еднасьці немагчымы Папа даслаў каляднае вітаньне католікам Блізкага Ўсходу Сьвяты Айцец пра заўсёды незадаволеных хрысьціянаў