Размова з падрэ Сержам: манахам, сьвятаром, папулярным блогерам і проста...
Размова сьвятара БГКЦ а. Андрэя Буйніча з папулярным хрысьціянскім блогерам ва ўкраінскамоўным сегменце Youtube Падрэ Сержам — беларускім грэка-каталіцкім сьвятаром-рэдэмптарыстам а. Сяргеем Ганчаровым, які паходзіць з Менску.
Тэмы, якія былі закранутыя ў гэтай размове:
- Ці гэты блог Падрэ Сержа глядзяць беларусы і ці будзе беларускамоўны канал? Што хоча перадаваць Падрэ Серж у сваім влогу?
- Пра пакліканьне да Грэка-Каталіцкай Царквы, пра Жыровічы і Ўніяцкую Царкву.
- Пра манахаў-рэдэмптарыстаў і ці страшна было прыйсьці ў манастыр, пра тое, як выглядае звычайны дзень у манастыры рэдэмптарыстаў і ці бывае адпачынак у манахаў (пра піва сьв. Герарда!).
- Ці ёсьць расчараваньні і ці адбылася зьмена ўяўленьняў пра манаскае жыцьцё, а таксама ці бываюць у манастыры канфлікты.
- Пра сьвятароў, парафіянаў і стэрэатыпы.
- Тры манаскія зарокі: паслухмянасьці, убоства і чысьціні
- Што будзе, калі ігумен забароніць Падрэ Сержу рабіць блог?
- Пра зарок чысьціні (быць манахам — гэта быць бясполым?).
- Пажаданьні беларусам на пост перад Нараджэньнем Хрыстовым.