
ПРАВІЛЫ
Тут Вы можаце задаць любое пытаньне, якое Вас хвалюе (акрамя пытаньняў правакацыйных і не зьвязаных з рэлігійнай тэматыкай), і атрымаць на яго адказ сьвятара альбо супрацоўніка Рэдакцыі, а таксама пазнаёміцца з адказамі на пытаньні іншых наведвальнікаў нашага сайту. Адказы на Вашыя пытаньні мы будзем імкнуцца даваць як можна больш аператыўна.
Агульныя правілы:
1. Перад тым, як даслаць нам сваё пытаньне, праглядзіце, калі ласка, тыя пытаньні і адказы, што ўжо разьмешчаны на сайце. Магчыма, там ёсьць адказ і на Вашае пытаньне.
2. Просім не падпісвацца мянушкамі і чужымі імёнамі.
3. Калі Вы ня хочаце, каб Вашае пытаньне было апублікавана - адказ будзе дасланы Вам на e-mail.
4. Зьвяртаем Вашую ўвагу, што калі Вы падалі несапраўдны або памылковы e-mail, адказу Вы не атрымаеце.