
Слава Христу! Скажите, может ли римо-католик быть миропомазан в греко-католической церкви? Спасибо. Можа, калі такі лацінскі каталік пражывае там, дзе няма рыма-каталіцкіх цэркваў, а толькі грэка-каталіцкія. Таксама, калі грэка-каталіцкі сьвятар правамоцна хрысьціць лацінскага каталіка, або калі рыма-каталік знаходзіцца ў небясьпецы сьмерці і просіць гэтай сьв. Тайніцы ў нашага сьвятара (кан. 696). Калі Вы хочаце быць мірапамазанай у грэка-каталіцкай царкве не дзеля вышэйапісаных прычынаў, дык трэба, каб грэка-каталіцкі сьвятар зьвярнуўся па дазвол да лацінскіх дыяцэзыяльных уладаў у Вашым канкрэтным выпадку. У нас, у Лёндане, я аднойчы мірапамазваў беларуса лацінскага абраду ў нашай царкве з дазволу Архідыяцэзіі Вэстмінстэру. Каталік лацінскага абраду застаецца паводле права лаціньнікам і пасьля мірапамазаньня ў нашым абрадзе. а. Сяргей Стасевіч
Гэты адказ чыталі 356 разоў (-ы)