
Хвала Хрысту!
Вельмi хачу ўзяць другое iмя ў гонар святога Язафата ў Грэка-Каталiцкай Царкве. Цi магчыма гэта для католiка лацiнскага абраду?
Дзякую. Згодна з традыцыяй, каталік можа атрымаць другое імя падчас Канфірмацыі (Мірапамазаньня) або, калі стане сябрам нейкага інстытуту богапасьвячанага жыцьця (сябрам манаскай супольнасьці). Абраду прыняцьця новага імя як такога ў грэка-каталікоў не існуе, бо імя (ці імёны) даюцца падчас хросту ва ўсходнім абрадзе раз і назаўжды. а. Сяргей СтасевічГанна04.03.2009
Гэты адказ чыталі 338 разоў (-ы)