Царква
Хто сумняваецца, падобны да марское хвалі, якую гоніць і распырсквае вецер
(Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Якава 1:6)
Галоўная Катэдральны пляц

Хвала Хрысту! Вельмi хачу ўзяць другое iмя ў гонар святога Язафата ў Грэка-Каталiцкай Царкве. Цi магчыма гэта для католiка лацiнскага абраду? Дзякую.

Ганна
04.03.2009

Згодна з традыцыяй, каталік можа атрымаць другое імя падчас Канфірмацыі (Мірапамазаньня) або, калі стане сябрам нейкага інстытуту богапасьвячанага жыцьця (сябрам манаскай супольнасьці). 

Абраду прыняцьця новага імя як такога ў грэка-каталікоў не існуе, бо імя (ці імёны) даюцца падчас хросту ва ўсходнім абрадзе раз і назаўжды.

а. Сяргей Стасевіч

Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 318 разоў (-ы)