Царква
Які кіраўнік народа, такія і служачыя пры ім
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 10-2)
Галоўная Катэдральны пляц

Есть ли возможность посетить католическое богослужение именно восточного (греческого) обряда в Гомеле? К сожалению, у нас в Гомеле есть только храмы старообрядческие, православные и римо-католический костёл (латинского обряда).

Денис
26.04.2009

Грэка-католікі ў Гомелі

Так, сапраўды, нягледзячы на тое, што ў Гомелі даўно ёсьць афіцыйна зарэгістраваная ў органах мясцовай улады парафія БГКЦ — Трох Сьвяціцеляў, гэтая невялікая грэка-каталіцкая супольнасьць свайго храму або душпастырскага цэнтру ня мае. Таксама няма ў яе і сталага сьвятара. Каталікамі візантыйскага абраду ў Гомелі апякуецца дэкан Усходняга протапрасьвітарату БГКЦ а. Зьміцер Грышан, які перыядычна даязджае з Віцебску.

Гомельскія грэка-каталікі на набажэнствы паводле візантыйскага абраду зьбіраюцца ў мясцовым рыма-каталіцкім касьцёле. Калі Вы хочаце патрапіць на набажэнства грэка-каталікоў у Гомелі, Вам трэба зьвярнуцца да айца Зьмітра Грышана, які падкажа дату і час найбліжэйшай запланаванай там сьв. Літургіі. Яго электронны адрас: immeradel@tut.by , тэл. у Віцебску: (8-0212) 61-92-27.

Ігар Бараноўскі,

выпускны рэдактар газеты "Царква"

Тэгі: Гомель, грэка-католікі, БГКЦ

Гл. таксама:
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
Грэка-каталіцкая парафія ў Маладэчне адсьвяткавала сваё 25-годдзе
У Любліне высьвячаны новы дыякан для БГКЦ
Беларускі грэка-каталіцкі біскуп Чэслаў Сіповіч. Да 100-годдзя з дня нараджэньня
Нунцый узначаліў парафіяльныя ўрачыстасьці грэка-католікаў у Менску
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 264 разоў (-ы)