
Каким переводом Библии на белорусский язык пользуется Белорусская Греко-Католическая Церковь? У меня есть белорусский перевод Василия Сёмухи, но им пользуются римо-католики. Я слышал, что у греко-католиков какой-то другой перевод.
С уважением. Сёньня пакуль няма афіцыйна зацьверджанага царкоўнымі ўладамі перакладу Бібліі на беларускую мову. Пераклад Васіля Сёмухі носіць аўтарскі характар і не пазбаўлены пэўных хібаў і недакладнасьцяў, хоць беларуская мова ў ім вельмі добрая ў параўнаньні з іншымі беларускімі перакладамі. Хрысьціянскія Цэрквы ў Беларусі для сваіх літургічных патрэбаў сёньня выкарыстоўваюць уласныя пераклады толькі пэўных частак Сьвятога Пісьма на беларускую мову. У Рыма-Каталіцкай Царкве Беларусі падрыхтаваны лекцыянар на беларускай мове, які складаецца з урыўкаў з Сьвятога Пісаньня на ўсе нядзелі і сьвяты. Пераклад гэтых тэкстаў зьдзейсьнены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Царквы, што створана пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У літургічным жыцьці Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы карыстаюцца перакладамі, зробленымі айцом Аляксандрам Надсанам, Апостальскім Візітатарам для беларусаў-католікаў у замежжы. Ён зрабіў пераклад на беларускую мову евангельскіх і апостальскіх чытаньняў на ўсе сьвяты і на Вялікі пост, а таксама пераклаў увесь Псалтыр. Многія лічаць яго пераклады даволі ўдалымі. Для штодзённых літургічных патрэбаў і для прыватнага ўжытку ў парафіях БГКЦ выкарыстоўваюць пераклады кс. Уладзіслава Чарняўскага, Васіля Сёмухі, Лукаша Дзекуць-Малея — Антона Луцкевіча і інш. Ігар Бараноўскі, выпускны рэдактар газеты "Царква"Пра беларускія пераклады Сьвятога Пісаньня
Гл. таксама:
На Вялікдзень з грэка-католікамі Берасьця маліліся прадстаўнікі Генконсульства Ўкраіны
Каб стварыць беларускую царкву ў Лондане, кітаец вывучыў нашу гісторыю
Добрый день. Какой вариант перевода Библии принимается в униатстве: Вульгата или Септуагинта?
Ватыканскі ярарх разам з грэка-католікамі памаліўся за Менск і за ахвяры вайны
У якi дзень у Грэка-Каталiцкай Царкве ўшаноўваецца сьвята памяцi продкаў — Дзяды? У суботу перад сьвятам Зьмiтра Салунскага (26 кастрычніка) цi 2 лiстапада? Цi ёсьць іншыя асаблiвасьцi cьвяткаваньня?
Гэты адказ чыталі 370 разоў (-ы)