
Скажыце, калi ласка, як Царква ставiцца да выкарыстаньня ў сваёй практыцы побач з хрысьцiянскiмi вiдавочна язычнiцкiх традыцыяў. Маю на ўвазе найбольш распаўсюджаныя ў Беларусi абрады калядаваньня, хаджэньня валачобнiкаў г.д.? Шаноўная Зацікаўленая! На Вашае цікавае пытаньне прапануем такі адказ. 1. Сьвет створаны Богам і таму ёсьць добрым як стварэньне Добрага Творцы. Віталь Быстроў, магістар тэалогііЦарква і язычніцкія традыцыі
Царква перажывае досьвед сьвету ў трох асьпектах:
2. Сьвет у зьле ляжыць.
З прычыны нашага грэху ў сьвет увайшла сьмерць і марнасьць; і сам чалавек аддаўся на волю ўласных думак ды нарабіў памылак у пошуку Бога, перш за ўсё праз стварэньне язычніцкіх рэлігіяў, абрадаў, забабонаў і інш.: "...Спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца; ... яны падмянілі ісьціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы…" (Рым 1:21, 25).
3. Вяртаньне сьвету да Бога.
Царква зьдзяйсьняе гэта перш за ўсё пры еўхарыстычным стале падчас Боскай Літургіі. Еўхарыстыя Царквы мае вымер касьмічны — прынясеньне ахвяры Ісуса Хрыста за жыцьцё сьвету, а разам з тым — прынясеньне Богу ў анафару ("узьнясеньне ўгору") усяго сьвету і падзяка за Яго Сына.
Таму для Царквы робіцца магчымым вярнуць Богу і тое, што скрадзенае і падлягала асуджэньню ў язычніцтве, перамяняючы ды напаўняючы яго рэчаіснасьцю Божага валадарства. Сярод іншага — таксама і сьвяты (напрыклад, замест сьвята сонца ў сьнежні — зьяўляецца сьвята Раства Хрыстовага), абрады (замест культу павароту сонца на лета — віншаваньні з Нараджэньнем Хрыстовым), сьпевы адпаведныя гэтай падзеі, іконы замест ідалаў.
Такім чынам, стаўленьне Царквы да рэчаў, якія Вы пералічылі, зьяўляецца пазітыўным у выпадку напоўненасьці гэтага зьместам і сэнсам Божага Валадарства.
г.Берасьце
Гл. таксама:
Біскуп Алег Буткевіч: молімся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцьця
Цаніце сёньняшні дзень
Urbi et Orbi: Нараджэньне Хрыстова – крыніца нашага братэрства
У Баранавічах адбыліся рэкалекцыі «Быць маладым хрысьціянінам сёньня... і заўтра»
Будаваць мір метадам дыялогу
Гэты адказ чыталі 362 разоў (-ы)