
Я быў хрышчаны ў праваслаўнай царкве, але маю намер наведваць грэка-каталіцкія службы і прыняць уніяцтва. Якім чынам ажыцьцяўляецца пераход у грэка-каталіцтва, калі я не жадаю меняць хросных? Альбо пераход — гэта як фармальнасьць і нічога ня трэба, бо абрадавасьць па сутнасьці тая ж? Дарагі Віталь! Найперш заўважым, што Вам варта было проста глянуць папярэднія пытаньні на сайце, дзе адказ на падобнае пытаньне ўжо быў для чалавека з іншага гораду. Месцы і час багаслужбаў у 4-х менскіх грэка-каталіцкіх парафіях можна знайсьці на сайце парафіі сьв. Язэпа.Як стаць грэка-католікам
Першае, што Вы мусіце зрабіць — Вам трэба проста пачаць рэгулярна наведваць грэка-каталіцкія набажэнствы ў Менску, дзе Вы жывяце, пазнаёміцца з сьвятарамі. Аніякіх адмысловых умоваў або патрабаваньняў да Вас для гэтага не існуе — Царква прымае кожнага чалавека, які з шчырым сэрцам прыходзіць у яе ў пошуках Бога. У Грэка-Каталіцкай Царкве Вы можаце спавядацца і прычашчацца, абрад у грэка-католікаў і праваслаўных адзін і той жа — усходні (візантыйскі).
Пераход у грэка-каталіцтва ня можна назваць фармальнасьцю, бо гэта мусіць быць Ваш сур'ёзны і абдуманы выбар на ўсё жыцьцё. Калі ж Вы сапраўды ўмацуецеся ў Вашым намеры стаць грэка-католікам — тады можаце прасіць сьвятара, каб ён прыняў Вас у каталіцтва (усходняга абраду). Для гэтага Вам неабходна зрабіць вызнаньне веры.
Што да хросных бацькоў, якія некалі Вас хрысьцілі ў праваслаўным храме — яны застаюцца для Вас хроснымі на ўсё жыцьцё. Вера ў Хрыста ў нас адна.
Гл. таксама:
Папа Рымскі скіраваў пасланьне да Сірыйска-Малабарскай Царквы
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
Як разьвіваўся беларускі біблійны пераклад?
Што ўяўляе сабой грэка-каталіцкая Царква?
Гэты адказ чыталі 476 разоў (-ы)