
Chrystos Naradžajecca! Darahija Bieraściejcy, jak vy ličycie, ci nie para nam raspačac dyskusiju ab Sabory pa stvareńni kananičnych strukturaŭ BHKC. Naśpieŭ čas, ci nie ŭ płanie stvareńnia Abjadnańnia (na čale z biskupam)? Дыскусію распачынаць можна пра многія рэчы і справы, толькі ў нашай сітуацыі, думаю, найперш трэба не дыскутаваць, а маліцца і больш займацца тым, чым павінен займацца кожны хрысьціянін - несьці Добрую Навіну тым, хто яе яшчэ ня чуў, хто быў ахрышчаны, але ў царкве на малітве ні разу за ўсё жыцьцё так і ня быў, хто зьняверыўся, перастаў маліцца і ня ходзіць у царкву. Калі на нашыя багаслужбы будуць прыходзіць маліцца ня 2-3 дзясяткі вернікаў, а хоць бы ў пару разоў больш, калі грэка-каталіцкіх парафіяў у Беларусі будзе не паўтара дзясяткі, а хоць бы пару дзясяткаў - тады ўсё ў нас будзе. У тым ліку і свой біскуп. :) Ці Вы ня верыце ў моц малітвы? :))
Гэты адказ чыталі 246 разоў (-ы)