Царква
Бо будзе час, калі здаровага вучэньня прымаць ня будуць, а паводле сваіх прыхамацяў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, лісьлівых слыху; і ад ісьціны адвернуць вушы і прыгорнуцца да баек.
(2-ое Пасланьне сьв. ап. Паўла да Цімафея 4:3-4)
Галоўная Катэдральны пляц

Где можно скачать текст служебника на белорусском языке?

Кирилл, г. Бобруйск
14.04.2010

Беларускія літургічныя тэксты ў сеціве

Паважаны спадар Кірыла Корбут!
Некаторыя (галоўныя) тэксты, якія ўваходзяць у Службоўнік, якім карыстаецца Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква, знаходзяцца на сайце "Часасловец", на якім зьбіраюцца ўсе літургічныя пераклады і іншыя працы айца Аляксандра Надсана. Сам беларускі Службоўнік цалкам зараз па тэхнічных і аўтарскіх прычынах яшчэ ня можа быць выкладзены ў адкрыты доступ. Магчыма, гэта будзе зроблена ў бліжэйшыя месяцы.

На сайце "Часасловец" можна знайсьці і шэраг іншых перакладаў літургічных тэкстаў на беларускую мову: Мінэі, Актоіха, Часаслова, Трэбніка і інш. Таксама там можна пакінуць запыт на канкрэтныя тэксты. Мы ўлічваем гэта ў сваёй працы і тады яны будуць мець прыярытэт падчас алічбоўваньня для разьмяшчэньня нашым сайце.

Адрас сайту: http://www.chasaslovec.info

З павагай, рэдактар сайту "Часасловец"

а. Алесь Аўдзяюк
г. Менск
Тэгі: Службоўнік, а. Аляксандар Надсан, беларускі, літургічны, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Гл. таксама:
Што ўяўляе сабой грэка-каталіцкая Царква?
Пра айца Аляксандра Надсана: як працаваць з надзеяй у безнадзейны час
На Вялікдзень з грэка-католікамі Берасьця маліліся прадстаўнікі Генконсульства Ўкраіны
Унія. Адроджаная беларуская Царква
Айцец Аляксандар Надсан: Скарынаўская бібліятэка павінна зрабіцца беларускім аналагам Гётэ-інстытута
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 603 разоў (-ы)