
Добрый день. Какой вариант перевода Библии принимается в униатстве: Вульгата или Септуагинта? У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве, як і ў іншых Усходніх Цэрквах, у багаслужбах прынята выкарыстоўваць пераклады на аснове грэцкага тэксту Сьвятога Пісаньня, гэтак званай Септуагінты (альбо перакладу Сямідзесяці). З Септуагінты перакладзеныя псальмы, біблейскія песьні, урыўкі са Старога і Новага Запавету. На Септуагінту абапіраюцца беларускія літургічныя тэксты Грэка-Каталіцкай Царквы ў такіх момантах, як нумарацыя псальмаў, назвы біблейскіх кніг ці транскрыпцыя біблейскіх імёнаў. Аднак нельга сказаць, што нашыя літургічныя пераклады зробленыя выключна з Септуагінты — і перакладчыкі, і рэдактары перакладаў зьвяртаюцца сёньня таксама да арыгінальных тэкстаў і новых аўтарытэтных перакладаў Сьвятога Пісаньня. Біблійныя пераклады ў грэка-католікаў
Што ж датычыць чытаньняў Сьвятога Пісаньня падчас багаслужбаў, у першую чаргу падчас Боскай Літургіі, то тут у Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве сёньня існуе яшчэ пэўная праблема — мы ня маем поўнага ўласнага перакладу Бібліі, альбо нават Новага Запавету. Таму падчас штодзённых і нядзельных багаслужбаў грэка-католікі выкарыстоўваюць даступныя беларускія пераклады Сьвятога Пісаньня. Асабліва часта ў грэка-каталіцкіх парафіях выкарыстоўваюцца пераклады Васіля Сёмухі і а. Уладзіслава Чарняўскага. А на набажэнствах у сьвяточныя дні БГКЦ выкарыстоўвае пераклады біблійных тэкстаў а. Аляксандра Надсана.
Горадня
Гл. таксама:
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
Грэка-католікі адзначылі 30-годдзе першай публічнай літургіі ў Менску
Грэка-каталіцкі сьвятар Зьміцер Грышан: «Мы свабодныя, каб стаць шчасьлівымі!»
Пытаньне: як ставіцца Ўніяцкая Царква да аднаполых шлюбаў?
Каким переводом Библии на белорусский язык пользуется Белорусская Греко-Католическая Церковь? У меня есть белорусский перевод Василия Сёмухи, но им пользуются римо-католики. Я слышал, что у греко-католиков какой-то другой перевод. С уважением.
Гэты адказ чыталі 787 разоў (-ы)