Царква
Не давайцеся ў зман; дрэнныя суполькі псуюць добрыя норавы.
(1-ае Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 15:33)
Галоўная Катэдральны пляц

Добрый день. Какой вариант перевода Библии принимается в униатстве: Вульгата или Септуагинта?

Максим, г. Минск
18.05.2012

Біблійныя пераклады ў грэка-католікаў

У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве, як і ў іншых Усходніх Цэрквах, у багаслужбах прынята выкарыстоўваць пераклады на аснове грэцкага тэксту Сьвятога Пісаньня, гэтак званай Септуагінты (альбо перакладу Сямідзесяці). З Септуагінты перакладзеныя псальмы, біблейскія песьні, урыўкі са Старога і Новага Запавету. На Септуагінту абапіраюцца беларускія літургічныя тэксты Грэка-Каталіцкай Царквы ў такіх момантах, як нумарацыя псальмаў, назвы біблейскіх кніг ці транскрыпцыя біблейскіх імёнаў. Аднак нельга сказаць, што нашыя літургічныя пераклады зробленыя выключна з Септуагінты — і перакладчыкі, і рэдактары перакладаў зьвяртаюцца сёньня таксама да арыгінальных тэкстаў і новых аўтарытэтных перакладаў Сьвятога Пісаньня.

Што ж датычыць чытаньняў Сьвятога Пісаньня падчас багаслужбаў, у першую чаргу падчас Боскай Літургіі, то тут у Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве сёньня існуе яшчэ пэўная праблема — мы ня маем поўнага ўласнага перакладу Бібліі, альбо нават Новага Запавету. Таму падчас штодзённых і нядзельных багаслужбаў грэка-католікі выкарыстоўваюць даступныя беларускія пераклады Сьвятога Пісаньня. Асабліва часта ў грэка-каталіцкіх парафіях выкарыстоўваюцца пераклады Васіля Сёмухі і а. Уладзіслава Чарняўскага. А на набажэнствах у сьвяточныя дні БГКЦ выкарыстоўвае пераклады біблійных тэкстаў а. Аляксандра Надсана.

а. Андрэй Крот,
Горадня

 

Тэгі: Біблія, Сьвятое Пісаньне, Усходнія Цэрквы, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква, літургія

Гл. таксама:
Мітрапаліт Кандрусевіч: няма ніводнай краіны, акрамя Беларусі, дзе замежны сьвятар павінен прасіць ва ўладаў дазвол, каб адслужыць імшу
БГКЦ: Асэнсаваць духовую спадчыну і новыя заданьні
Кардынал Кох пра канфлікт грэка-католікаў і праваслаўных на Заходняй Украіне: “Раны былі прычыненыя з абодвух бакоў”
Першая кніга пра Натальлю Арсеньневу
Пытаньне: як ставіцца Ўніяцкая Царква да аднаполых шлюбаў?
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 761 разоў (-ы)