
Слава Ісусу Хрысту!
Паводле літургічнага календара Грэка-Каталіцкай Царквы памяць усіх сьвятых беларускага народу сьвяткуецца ў другую нядзелю пасьля Пяцідзясятніцы, у календары ж Праваслаўнай Царквы гэта сьвята адзначаецца ў трэцюю нядзелю пасьля Пяцідзясятніцы. З чым зьвязанае гэтае разыходжаньне? Слава на векі. А вось нашыя праваслаўныя беларусы, якія належаць да Беларускага Экзархату Расейскай Праваслаўнай Царквы, сваіх беларускіх сьвятых ўзгадваюць праз тыдзень, адразу пасьля малітоўнага ўспаміну ўсіх расейскіх сьвятых. а. Ігар Кандрацьеў, г. БерасьцеПра сьвята Ўсіх сьвятых беларускага народу
Сапраўды, розьніца такая ў літургічным календары існуе. Праз тыдзень пасьля сьвята Ўсіх сьвятых, якое ўся Ўсходняя Царква традыцыйна адзначае ў 1-ую нядзелю пасьля сьвята Зыходу Сьвятога Духа (Пяцідзясятніцы), Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць Усіх сьвятых беларускага народу. Таксама і ў літургічным календары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, якая сёньня дзеіць пераважна па-за межамі Беларусі, менавіта ў 2-ую нядзелю пасьля Пяцідзясятніцы пазначана сьвята Ўсіх сьвятых зямлі Беларускае. У 2-ую нядзелю пасьля Пяцідзясятніцы ўшаноўваюць сваіх сьвятых і нашыя праваслаўныя браты-ўкраінцы, якія маюць адпаведна сьвята Ўсіх сьвятых зямлі Ўкраінскай. Гэтаксама і ў календары Расейскай Праваслаўнай Царквы 2-ая нядзеля пасьля Пяцідзясятніцы — гэта ўспамін Усіх сьвятых, у зямлі Расейскай прасіялых.
Сьвяткаваньне ў гонар сьвятых Беларускай зямлі ў Расейскай Праваслаўнай Царкве было ўстаноўлена ў 1984 годзе па ініцыятыве Мітрапаліта Менскага і Беларускага Філарэта ды з блаславеньня Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Пімена. Тады і было вырашана, што Сабор Беларускіх сьвятых у Расейскай Праваслаўнай Царкве Маскоўскага Патрыярхату будзе сьвяткавацца заўсёды ў 3-ю нядзелю пасьля Пяцідзясятніцы, як і Сабор Валагодзкіх сьвятых, Сабор Наўгародзкіх сьвятых, Сабор Пскоўскіх сьвятых і Сабор Санкт-Пецярбургскіх сьвятых. Усе яны належаць да мясцовашанаваных сьвятых.
Гл. таксама:
Што ўяўляе сабой грэка-каталіцкая Царква?
Унія. Адроджаная беларуская Царква
БГКЦ: Асэнсаваць духовую спадчыну і новыя заданьні
Почитают ли греко-католики святых БПЦ?
Фота з сямейнага архіву беларускага грэка-каталіцкага сьвятара Баляслава Пачопкі
Гэты адказ чыталі 1141 разоў (-ы)