
Добры дзень!
Мне цікава, а ці можна ўніяцкім сьвятарам уступаць у шлюб? У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве, як і ў шэрагу іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, жанатае духавенства ёсьць нармальнай зьявай, у адрозьненьне ад Рыма-Каталіцкай Царквы, дзе звычай рукапакладаць у сьвятары жанатых мужчынаў ёсьць рэдкім выключэньнем (у асобных выпадках і з папскага дазволу). Аднак канон 804 Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў гаворыць: “Неправамоцна ўступае ў шлюб той, хто быў пастаўлены ў сьвятарскі сан”. І гэта звычайная практыка Ўсходніх Цэркваў, як каталіцкіх, так і незьяднаных з Апостальскім Пасадам. Такім чынам, нежанаты мужчына, альбо ўдавец, які ўжо прыняў сьвятарскія (а нават дыяканскія) сьвячаньні, ня можа ўжо ўступіць у шлюб. Кандыдат на сьвятарства яшчэ перад дыяканскімі сьвячаньнямі павінен вызначыцца: ці хоча ён прыняць сьвячаньні ў сужэнскім стане, ці ў бязжэнстве – цэлібаце альбо манастве, і, калі ён хоча быць жанатым сьвятаром, уступіць у шлюб. Варта дадаць, што на сёньняшні дзень большасьць сьвятароў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы зьяўляюцца жанатымі. а. Андрэй Крот, г. ГорадняЦі можна ўніяцкім сьвятарам уступаць у шлюб?
Гл. таксама:
Што ўяўляе сабой грэка-каталіцкая Царква?
Унія. Адроджаная беларуская Царква
Кардынал Каспэр: як пераадолець прорву паміж царкоўным навучаньнем пра шлюб і практыкай многіх католікаў
Пытаньне: як ставіцца Ўніяцкая Царква да аднаполых шлюбаў?
Фота з сямейнага архіву беларускага грэка-каталіцкага сьвятара Баляслава Пачопкі
Гэты адказ чыталі 1063 разоў (-ы)