
Паведзьце, калі ласка, дзе можна ахрысьціць дзіця па грэка-каталіцкім абрадзе ў Менску? Адказ на Вашае пытаньне глядзіце ў адным з папярэдніх нашых адказаў на сайце газеты “ЦАРКВА” - пра катэхізацыю ў Менску, бо пытаньне хросту дзяцей таксама з гэтым зьвязана - з катэхізацыяй або саміх дзяцей, або іх бацькоў. Каб вырашыць пытаньне хросту, грэка-каталіцкіх сьвятароў у Менску Вы можаце знайсьці ў грэка-каталіцкім цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6, ст. метро “Аўтазаводзкая”). Таксама ў касьцёле сьв. Яна Хрысьціцеля (мікрараён Серабранка) і ў Чырвоным касьцёле (сьв. Сымона і Алены), дзе зьбіраюцца на малітву менскія грэка-католікі, Вам падкажуць, як знайсьці грэка-каталіцкага сьвятара. Калі будуць нейкія пытаньні - пішыце!
Гэты адказ чыталі 307 разоў (-ы)