
Вітаю вас! У мяне пытанне - ці ёсць у Воршы суполка грэка-каталікоў і ці праходзяць час ад часу набажэнствы? Дапамажыце скантактавацца з кім-небудзь з грэка-каталіцкай суполкі. Буду вельмі ўдзячна за любую інфармацыю! У Воршы існуе грэка-каталіцкая суполка і Вы можаце далучыцца да яе малітоўнага жыцьця. Адказны за душпастырскую апеку аршанскіх грэка-католікаў а. Зьміцер Грышан - сьвятар з Віцебску. Як паведаміў а. Зьміцер, кожнае нядзелі ў Воршы для грэка-католікаў адбываецца сьв. Літургія ў візантыйскім абрадзе ў рыма-каталіцкім касьцёле сьв. Язэпа па вул.Савецкай, а 14-й гадз. Прыходзьце ў гэты час, пазнаёміцеся з сьвятаром і аршанскімі вернікамі на месцы.
Гэты адказ чыталі 354 разоў (-ы)