Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (61), 2009
Вялікая субота 11 красавіка 2009 году ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язэпа ў
Менску, акрамя чаканьня галоўнай падзеі хрысьціянскага жыцьця – Уваскрасеньня
Хрыстовага, – была таксама днём асаблівага ўшанаваньня і малітоўнага ўспаміну
мучанікаў Грэка-Каталіцкай Царквы. У Вялікую суботу ў капліцы Ўсіх сьвятых
беларускага народу грэка-католікі Менска ў малітве перад Плашчаніцай Гасподняй
асабліва ўзгадвалі экзарха-мучаніка а. Антона Неманцэвіча, SJ.
“Дрэва Вясны” – так назвалі свой мастацкі твор у яго памяць майстры-кавалі з Бярозы: праваслаўны Міхась Казловіч і грэка-каталік Ігар Буранка. Пасьля ўрачыстай працэсіі і малітвы за Беларускі народ у падмурак помніка была закладзеная капсула з зямлёй з месца пахаваньня кіраўніка Беларускага Грэка-Каталіцкага Экзархату. На жаль, магіла экзарха-мучаніка не захавалася. Бязбожная савецкая ўлада на месцы могілак, дзе быў пахаваны ў 1943 годзе замучаны ў менскай вязьніцы СД а. Антон Неманцэвіч, зрабіла скверык вуліцы Карла Лібкнехта, дзе сёньня звычайна выгульваюць сабак, а вечарам моладзь п’е піва...
Але хрысьціяне ня вераць у сьмерць, яны вераць ва Ўваскрасеньне і жыцьцё вечнае! Вераць, што і наш экзарх-мучанік вечна жывы і моліцца за нас разам з усімі сьвятымі ў нябесным Валадарстве нашага Айца.
У сваім Пастырскім слове з нагоды сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргей (Гаек) падкрэсьліў: “Мы глыбока верым, што праз мучаніцкі подзьвіг блаславёнага Ўладыкі Мікалая [Чарнецкага] і сьветлай памяці Экзарха Антона, а таксама праз умацаваных Духам Сьвятым адважных ды руплівых безыменных сьвятароў, манахаў, манахіняў і сьвецкіх вернікаў, якія ў час савецкага перасьледу маліліся падпольна ў Слоніме, Лагішыне, Пінску ды іншых мясьцінах, нашая Царква захавала пераемнасьць аж да часу, калі ўжо ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь у 1990 г. грэка-каталіцкія парафіі змаглі аднавіць душпастырскую дзейнасьць. Жыватворчы і духаносны Крыж Хрыста стаў сапраўды знакам перамогі”.
На фота:
1. Архімандрыт Сяргей Гаек разам з бярозаўскімі майстрамі – Міхасём Казловічам (зьлева) і Ігарам Буранкам ля каванага дрэва-помніка.
2. Менск, 11.04.2009. Закладка капсулы з зямлёй з месца пахаваньня Беларускага Экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы а. Антона Неманцэвіча.


Парафіяльнае жыцьцё
“Дрэва Вясны” – у памяць пра беларускіх
мучанікаў
У Вялікую суботу ў
Менску ў дворыку Грэка-каталіцкага цэнтру імя сьв. Язэпа на ўспамін мучаніцкага
подзьвігу беларускага грэка-каталіцкага Экзарха Антона Неманцэвіча быў
устаноўлены каваны помнік у выглядзе дрэва.

“Дрэва Вясны” – так назвалі свой мастацкі твор у яго памяць майстры-кавалі з Бярозы: праваслаўны Міхась Казловіч і грэка-каталік Ігар Буранка. Пасьля ўрачыстай працэсіі і малітвы за Беларускі народ у падмурак помніка была закладзеная капсула з зямлёй з месца пахаваньня кіраўніка Беларускага Грэка-Каталіцкага Экзархату. На жаль, магіла экзарха-мучаніка не захавалася. Бязбожная савецкая ўлада на месцы могілак, дзе быў пахаваны ў 1943 годзе замучаны ў менскай вязьніцы СД а. Антон Неманцэвіч, зрабіла скверык вуліцы Карла Лібкнехта, дзе сёньня звычайна выгульваюць сабак, а вечарам моладзь п’е піва...
Але хрысьціяне ня вераць у сьмерць, яны вераць ва Ўваскрасеньне і жыцьцё вечнае! Вераць, што і наш экзарх-мучанік вечна жывы і моліцца за нас разам з усімі сьвятымі ў нябесным Валадарстве нашага Айца.

У сваім Пастырскім слове з нагоды сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргей (Гаек) падкрэсьліў: “Мы глыбока верым, што праз мучаніцкі подзьвіг блаславёнага Ўладыкі Мікалая [Чарнецкага] і сьветлай памяці Экзарха Антона, а таксама праз умацаваных Духам Сьвятым адважных ды руплівых безыменных сьвятароў, манахаў, манахіняў і сьвецкіх вернікаў, якія ў час савецкага перасьледу маліліся падпольна ў Слоніме, Лагішыне, Пінску ды іншых мясьцінах, нашая Царква захавала пераемнасьць аж да часу, калі ўжо ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь у 1990 г. грэка-каталіцкія парафіі змаглі аднавіць душпастырскую дзейнасьць. Жыватворчы і духаносны Крыж Хрыста стаў сапраўды знакам перамогі”.
На фота:
1. Архімандрыт Сяргей Гаек разам з бярозаўскімі майстрамі – Міхасём Казловічам (зьлева) і Ігарам Буранкам ля каванага дрэва-помніка.
2. Менск, 11.04.2009. Закладка капсулы з зямлёй з месца пахаваньня Беларускага Экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы а. Антона Неманцэвіча.
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)