

Парцэлы
* * *
Вось сьляпы
прада мною...
Ён – чалавецтва
прад Богам...
* * *
Каб нарадзiцца
на гэтым сьвеце,
трэба памерцi
на тым?..
* * *
Паранены небам,
сьцякае,
нiбыта крывёю,
вершамi...
* * *
Выгнаных з раю
нашчадкi...
Зямля –
папраўчая калонiя!
* * *
Жанчына
выношвае плод...
Прырода
душу апранае.
* * *
Вечнасьцю
доўжыцца гаць.
Бярвёны яе –
папярэднiкi...
* * *
Вонкавы
выгляд зямлi –
адбiтак
нутра народу...
* * *
Серны смурод,
стогны i дым
пекла...
Плавяцца душы.
* * *
Зрываем,
каштуем плады...
Малпы
на дрэве пазнаньня.
* * *
Будаваўся
рай для цела...
Руйнаваўся
храм душы...
* * *
Вера –
тоiць бязьмежжа.
Бязьвер'е –
хавае мяжу...
Алесь Макраўцоў
г.Менск