Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (61), 2009

Царква і грамадзтва
Рым: сімпозіюм на тэму канкардатаў
з посткамуністычнымі краінамі
27 мая 2009 году ў Папскім універсітэце сьвятога
Тамаша Аквінскага ў Рыме адбылася канферэнцыя на тэму “Апостальская Сталіца і
посткамуністычныя краіны ў Еўропе”. Пра значэньне канкардатаў і іншых
пагадненьняў, якія Ватыкан заключыў на нашым кантыненце пасьля падзеньня
камунізму, гаварылі галоўныя ватыканскія ярархі тых часоў: кардынал Анджэла
Садана, кардынал Акіле Сільвестрыні, кардынал Роджэр Этчэгерэй, а таксама
архібіскуп Мікола Этэравіч, былы Апостальскі нунцый ва Ўкраіне.
Ва ўступным рэфераце кардынал Анджэла Садана паказаў шырокую панараму, якая
выявіла, як моцна кожная з посткамуністычных дзяржаў, “парываючы” з мінулым,
імкнулася да заключэньня пэўнага пагадненьня з Апостальскай Сталіцай.
Канферэнцыя завяршылася публічнай дыскусіяй. Кардынал Этчэгерэй падзяліўся сваімі ўражаньнямі пра свае шматлікія сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем ІІ. “Праўдападобна, мы занадта сурова ацэньвалі рускую Царкву, – сказаў былы старшыня Папскіх Радаў “Iustitia et Pax” і “Cor Unum”. – Патрыярх неаднойчы пераконваў мяне, што не жадае саюзу трону і алтара. Аднак пасьля падзеньня камунізму мы былі безабароннымі перад наплывам сект, мы былі непадрыхтаваныя, пазбаўленыя сродкаў, базы, каб стаць на ногі ў новай сітуацыі”.Кардынал Акіле Сільвестрыні, між іншым, перасьцярог ад пераацэнкі канкардатаў у краінах, дзе першаю рэлігіяй зьяўляецца праваслаўе. “Наша пазіцыя ў гэтых дзяржавах залежыць перш за ўсё ад адносінаў з Праваслаўнай Царквою”, – падкрэсьліў былы прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў.
Нагадаем, што ў хуткім часе, як паведаміў у інтэрв’ю АНТ Дзяржаўны сакратар Яго Сьвятасьці Папы Бенядыкта XVI кардынал Тарчызіё Бэртонэ, будзе падпісана пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь. Рашэньне аб распачацьці працы па яго падпісаньні было прынята 20 чэрвеня 2008 г. падчас сустрэчы кардынала Тарчызіё Бэртонэ з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтая сустрэча адбылася ў межах візіту ватыканскага ярарха ў Беларусь.

Catholic.by
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)