

Адам Станкевіч. «З Богам да Беларусі». Збор твораў.– Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2008.– 1097 с.
Мо праца крапатлівая мая
Не прападзе, на сонцы заясьнее,
Калі мінуць асеньнія вятры
І незалежнасьць вызваняць званіцы.
Максім Танк,
“Манах-летапісец”, 30.12.1938 г.
Каштоўны і выдатна выдадзены больш за 1000-старонкавы збор твораў вядомага беларускага ксяндза-адраджэнца рупліва падрыхтавалі ўкладальнікі Алесь Пашкевіч і Андрэй Вашкевіч, за што ім шчырая падзяка. Дзякуючы ім, упершыню ўся друкаваная і пакінутая ў рукапісах спадчына аднаго з стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі кс.Адама Станкевіча пасьля дзесяцігоддзяў забаронаў, вынішчэньня і захоўваньня ў сьпецсховах ізноў вяртаецца да беларускага чытача.
Тэксты, якія ўвайшлі ў збор твораў кс. Адама Станкевіча, разьмеркаваныя па 5 разьдзелах: “Беларусь самастойная”, “Беларусь хрысьціянская”, “Касьцельная навука”, “Грамадзка-палітычная думка”, “Дзёньнік”.