Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 1 (56), 2008
Літургічны ўспамін Трох Сьвяціцеляў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага – сьвятых біскупаў Усходняй Царквы, якія зьяўляюцца настаўнікамі таксама і для ўсёй Паўсюднай Царквы – прыпадае на 30 студзеня. Гэты дзень – гэта яшчэ і парафіяльнае сьвята грэка-каталіцкай парафіі ў Гомелі.
Нягледзячы на тое, што супольнасьць у Гомелі доўгі час застаецца без сталай душпастырскай апекі, штогадовае сьвята Трох Сьвяціцеляў зьбірае на супольную малітву вернікаў парафіі і гасьцей з розных куткоў Беларусі.
Сёлета парафіяльная ўрачыстасьць адбылася ў нядзелю, 4 лютага. Памаліцца разам з вернікамі гомельскай парафіі і падтрымаць іх у духу прыехалі госьці з Віцебску, Магілёва, Менску, а таксама нашыя семінарысты, якія навучаюцца ў Драгічыне (Польша) і Івана-Франкоўску (Украіна).
Урачыстую Боскую Літургію для гомельскіх вернікаў у мясцовым рыма-каталіцкім касьцёле адслужылі нядаўна высьвячаны сьвятар Аляксандр Шыбека і айцец дыякан Васіль Ягораў, які прыехаў з Магілёва.
Пасьля малітвы ўсіх удзельнікаў сьвята чакала традыцыйная парафіяльная гасьціна.
На фота: Гомель, 04.02.2008. Беларускія грэка-каталіцкія семінарысты на сьвяце парафіі Трох Сьвяціцеляў.

РАЗАМ – старонкі грэка-каталіцкіх семінарыстаў, выпуск № 1 (29), 2008
Пад апекай Трох Сьвяціцеляў

с. Вікторыя (Чэкан)
На фота: Гомель, 04.02.2008. Беларускія грэка-каталіцкія семінарысты на сьвяце парафіі Трох Сьвяціцеляў.
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)