Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (57), 2008
Паводле рымскай традыцыі, ва ўрачыстасьць сьвятых Першавярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня – Сьвяты Айцец уручае новым мітрапалітам паліюм – знак мітрапалічай годнасьці. Паліюм нагадвае сваёй формай візантыйскі біскупскі амафор.
29 чэрвеня 2008 году Яго Сьвятасьць Папа Бенядыкт XVI урачыста ўручыць паліюм Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму Высокадастойнаму Ўладыку Тадэвушу Кандрусевічу. У гэтай урачыстасьці будуць браць удзел каталіцкія ярархі Беларусі, сярод якіх будзе і Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ.
З гэтае нагоды ў Рым прыбудзе таксама Пілігрымка вернікаў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Сардэчна віншуем Высокадастойнага Мітрапаліта Тадэвуша з гэтай радаснай падзеяй. "На многія леты!"

Падзеі і сьвяты
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч атрымае паліюм

Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)