Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 1 (64), 2010
У экуменічнай сустрэчы 23 студзеня 2010 году ў менскай рыма-каталіцкай архікатэдры ўзялі ўдзел рыма-каталіцкі мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, протаярэй Беларускага Экзархату РПЦ айцец Аляксандар Шымбалёў, кіраўнік справамі Саюзу евангельскіх хрысьціянаў баптыстаў пастар Алег Балуценка, а таксама старшыня Праўленьня Біблійнага таварыства Герман Родаў. Прадстаўніком БГКЦ быў протапрасьвітар з Менску а. Яўген Усошын.
Пасьля сьвятой Імшы, якую ўзначальваў дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Ўладыка Антон Дзям’янка, адбылася супольная экуменічная малітва, затым кожны з удзельнікаў зьвярнуўся да вернікаў з прамовай. Па даручэньні Апостальскага Візітатара БГКЦ Архімандрыта Сяргея Гаека да ўдзельнікаў экуменічнай сустрэчы зьвярнуўся а. Яўген Усошын. У сваёй прамове ён заахвоціў вернікаў рэалізоўваць Хрыстовы заклік “Каб усе былі адно” праз вернасьць Божаму Слову.
Напрыканцы экуменічнай сустрэчы ўсе прысутныя вызналі веру ў Адзінага Бога, а таксама перадалі адзін аднаму знак супакою, які кожны з нас з любоўю павінен несьці ў свае сем'і і месцы працы. Затым прадстаўнікі канфесіяў запалілі сымбалічны агмень веры.
24 студзеня на падобную экуменічную сустрэчу запрасіў біскуп Гарадзенскі Аляксандар Кашкевіч. Яна адбылася ў рыма-каталіцкай катэдры сьвятога Францішка Ксаверыя ў Горадні. Акрамя рыма-каталіцкіх сьвятароў, семінарыстаў і шматлікіх вернікаў у малітоўнай сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай, Праваслаўнай і Лютэранскай Цэркваў.

Напачатку было прывітаньне ад прадстаўнікоў канфесіяў і прасьпяваны гімн да Духа Сьвятога. Затым распачалася літургія Божага слова, у якой прадстаўнікі хрысьціянскіх супольнасьцяў зачыталі ўрывак з Евангельля, пасьля чаго выступілі з прамовамі. Ад грэка-католікаў з прамовай да прысутных зьвярнуўся гарадзенскі душпастыр айцец Андрэй Крот. Падчас сумеснай малітвы хрысьціяне прасілі аб дарах Духа Сьвятога для ўсіх хрысьціянскіх супольнасьцяў і аб няспынным будаваньні еднасьці, а напрыканцы сустрэчы, памаліўшыся Малітвай Гасподняй «Ойча наш», запалілі сымбалічнае сьвятло паяднаньня.

Навіны хрысьціянскага сьвету
Быць сьведкамі Ўваскрослага Хрыста
Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які ў Каталіцкай Царкве адбываецца 18-25 студзеня, сёлета праходзіў пад дэвізам: “Вы зьяўляецеся сьведкамі Ўваскрослага Хрыста” (пар. Лк 24, 48). Экуменічныя малітоўныя сустрэчы, у якіх бралі ўдзел і грэка-католікі, адбыліся ў Менску і Горадні.
У экуменічнай сустрэчы 23 студзеня 2010 году ў менскай рыма-каталіцкай архікатэдры ўзялі ўдзел рыма-каталіцкі мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, протаярэй Беларускага Экзархату РПЦ айцец Аляксандар Шымбалёў, кіраўнік справамі Саюзу евангельскіх хрысьціянаў баптыстаў пастар Алег Балуценка, а таксама старшыня Праўленьня Біблійнага таварыства Герман Родаў. Прадстаўніком БГКЦ быў протапрасьвітар з Менску а. Яўген Усошын.
Пасьля сьвятой Імшы, якую ўзначальваў дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Ўладыка Антон Дзям’янка, адбылася супольная экуменічная малітва, затым кожны з удзельнікаў зьвярнуўся да вернікаў з прамовай. Па даручэньні Апостальскага Візітатара БГКЦ Архімандрыта Сяргея Гаека да ўдзельнікаў экуменічнай сустрэчы зьвярнуўся а. Яўген Усошын. У сваёй прамове ён заахвоціў вернікаў рэалізоўваць Хрыстовы заклік “Каб усе былі адно” праз вернасьць Божаму Слову.
Напрыканцы экуменічнай сустрэчы ўсе прысутныя вызналі веру ў Адзінага Бога, а таксама перадалі адзін аднаму знак супакою, які кожны з нас з любоўю павінен несьці ў свае сем'і і месцы працы. Затым прадстаўнікі канфесіяў запалілі сымбалічны агмень веры.
24 студзеня на падобную экуменічную сустрэчу запрасіў біскуп Гарадзенскі Аляксандар Кашкевіч. Яна адбылася ў рыма-каталіцкай катэдры сьвятога Францішка Ксаверыя ў Горадні. Акрамя рыма-каталіцкіх сьвятароў, семінарыстаў і шматлікіх вернікаў у малітоўнай сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай, Праваслаўнай і Лютэранскай Цэркваў.

Напачатку было прывітаньне ад прадстаўнікоў канфесіяў і прасьпяваны гімн да Духа Сьвятога. Затым распачалася літургія Божага слова, у якой прадстаўнікі хрысьціянскіх супольнасьцяў зачыталі ўрывак з Евангельля, пасьля чаго выступілі з прамовамі. Ад грэка-католікаў з прамовай да прысутных зьвярнуўся гарадзенскі душпастыр айцец Андрэй Крот. Падчас сумеснай малітвы хрысьціяне прасілі аб дарах Духа Сьвятога для ўсіх хрысьціянскіх супольнасьцяў і аб няспынным будаваньні еднасьці, а напрыканцы сустрэчы, памаліўшыся Малітвай Гасподняй «Ойча наш», запалілі сымбалічнае сьвятло паяднаньня.
• Горадня, 24.01.2010. Айцец А.Крот
запальвае сымбалічнае сьвятло паяднаньня.

(Фота з wsd.grodnensis.by)
Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)