Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 3 (58), 2008
26 ліпеня 2008 г. Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў айца праф. Луіса Акуліка (гл. фота) кансультарам Папскай Рады па справах кананічных заканадаўчых тэкстаў (Consiglio per i Testi Legislativi).
Айцец Луіс Акулік — беларус паходжаньнем (продкі ягоныя зьехалі з Менску), зьяўляецца грамадзянінам Аргентыны. Цікава адзначыць – ён прызнаецца ў сваёй усходняй царкоўнай традыцыі. Некалькі гадоў таму ён наведаў Беларусь. Як царкоўны юрыст ён супрацоўнічае з Сакратарыятам Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі. Айцец Л.Акулік зьяўляецца прафесарам у Інстытуце царкоўнага права сьв. Пія X у Венецыі, дзе выкладае між іншым і кананічнае права Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў.
У гэты ж дзень кансультарамі той жа Папскай Рады па справах заканадаўчых тэкстаў былі прызначаныя два іншыя прыяцелі БГКЦ – айцец праф. Кірыла Васіль, SJ (рэктар Папскага Інстытуту Orientale ў Рыме) і айцец праф. Ларэнца Ларуса, OP (выкладчык таго ж Інстытуту Orientale).


Навіны хрысьціянскага сьвету
Беларускі сьвятар — кансультар Папскай юрыдычнай Рады

Айцец Луіс Акулік — беларус паходжаньнем (продкі ягоныя зьехалі з Менску), зьяўляецца грамадзянінам Аргентыны. Цікава адзначыць – ён прызнаецца ў сваёй усходняй царкоўнай традыцыі. Некалькі гадоў таму ён наведаў Беларусь. Як царкоўны юрыст ён супрацоўнічае з Сакратарыятам Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі. Айцец Л.Акулік зьяўляецца прафесарам у Інстытуце царкоўнага права сьв. Пія X у Венецыі, дзе выкладае між іншым і кананічнае права Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў.
У гэты ж дзень кансультарамі той жа Папскай Рады па справах заканадаўчых тэкстаў былі прызначаныя два іншыя прыяцелі БГКЦ – айцец праф. Кірыла Васіль, SJ (рэктар Папскага Інстытуту Orientale ў Рыме) і айцец праф. Ларэнца Ларуса, OP (выкладчык таго ж Інстытуту Orientale).
Гэты артыкул чыталі 6 разоў (-ы)