

5 сьнежня 2008 г., нямнога не дажыўшы да свайго 80-годдзя, памёр Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ. Ён 18 гадоў узначальваў Расейскую Праваслаўную Царкву, пачынаючы ад 1990 г.
Пахаваньне Патрыярха Алексія II адбылося 9 сьнежня. Літургію ў храме Хрыста Збаўцы ўзначальваў мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі Кірыл, які быў абраны месцаахоўнікам патрыяршага пасаду. Адпяваньне спачылага ўзначальваў Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей у саслужэньні Патрыяршага месцаахоўніка мітрапаліта Кірыла, першаярархаў і прадстаўнікоў усіх памесных Праваслаўных Цэркваў ды архірэяў Маскоўскага Патрыярхату.
Патрыярх Алексій ІІ быў пахаваны ў Богазьяўленскім катэдральным саборы ў Ялохаве (г. Масква).
Свае спачуваньні праваслаўным братам выказалі Папа Бенядыкт XVI, а таксама і каталіцкія ярархі Беларусі.