Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (61), 2009
У склад дэлегацыi, акрамя архібiскупа Лiёну кардынала Фiлiпа Барбарэна,
уваходзілі таксама вядомыя каталіцкія багасловы-экуменісты: генеральны дырэктар
каталiцкай дабрачыннай арганiзацыi “Œuvrе d'Оriеnt” (“Усходнiя працы”) мансіньёр
Філіп Брызар, былы дырэктар Рускага цэнтру ў Мэдоне сьвятар Рэнэ Марышаль,
прэзiдэнт Асацыяцыi ў падтрымку выдавецтва “Sоurсеs Сhrеtiеnnеs” (“Хрысьцiянскiя
крыніцы”) прафесар Жан-Дамінiк Дзюран i генеральны сакратар гэтай Асацыяцыi
сьвятар Дамiнiк Ганэ. У складзе дэлегацыі таксама знаходзіўся дарадца па
рэлігійных пытаньнях пры Міністэрстве Замежных і Еўрапейскіх справаў у Парыжы
сп. Стэфан Шмялеўскі, які быў амбасадарам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Госьці з Францыі пазнаёміліся з сталіцай Беларусі і яе хрысьціянскімі сьвятынямі, пабывалі на экскурсіі ў Міры. 7 чэрвеня дэлегацыя прыняла ўдзел у Боскай Літургіі, якую адслужыў Мітрапаліт Філарэт у праваслаўным Сьвята-Духавым катэдральным саборы Менску з нагоды сьвята Зыходу Сьвятога Духа.
Прымас Францыі з членамі дэлегацыі сустракаўся падчас свайго візіту з ярархамі розных канфесіяў Беларусі: Мітрапалітам Філарэтам (Праваслаўная Царква), Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам (Рыма-Каталіцкая Царква), Архімандрытам Сяргеем Гаекам (Грэка-Каталіцкая Царква), які 8 чэрвеня саслужыў з Кардыналам сьв. Імшу ў менскай рыма-каталіцкай катэдры Найсьвяцейшай Марыі Панны. У гэты ж дзень адбылася сустрэча французскай дэлегацыi з прадстаўнiкамi юдэйскай супольнасьці ў Беларусі, на якой была прэзентавана кніга кардынала Ф.Барбарэна і галоўнага рабіна Францыі Ж.Бернхайма “Рабін і кардынал”.
8 чэрвеня 2009 г. у Інстытуце тэалогіі БДУ адбыўся ўрачысты акт уручэньня кардыналу Філіпу Барбарэну, архібіскупу Ліёну, ганаровага тытулу доктар honoris causa Інстытуту тэалогіі БДУ “за выдатны ўнёсак у разьвіцьцё багаслоўскай адукацыі і ўмацаваньне міжхрысьціянскага і міжрэлігійнага супрацоўніцтва”.
9 чэрвеня
архібіскуп Ліёну кардынал Філіп Барбарэн узначальваў сьвятую Імшу ў менскай
архікатэдры. У гаміліі, якую прамовіў кардынал Барбарэн, ён заклікаў хрысьціянаў
быць сольлю сёньняшняга сьвету, быць смакам радасьці: “Хрыстос паказвае нам, кім
мы павінны быць, паколькі Ён выбраў нас сваімі вучнямі: вы – соль зямлі, вы –
сьвятло сьвету. Соль ніякім чынам не зьмяняе сутнасьці стравы, але цалкам
перамяняе яе смак. Нашая задача не зьмяняць або трансфармаваць гэты сьвет
паводле нейкіх нашых меркаваньняў, але напаўняць яго радасьцю і зьмяняць яго
смак”.
Пасьля імшы госьці з Францыі наведалі музей старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнай акадэмii Навук Беларусi, дзе іх пазнаёмiлi з каштоўнымi набыткамi беларускай культуры. У гэты ж дзень яны пабывалі яшчэ ў Нацыянальнай бібліятэцы, а потым накіраваліся ў Курапаты, месца масавых пахаваньняў тысячаў рэпрэсаваных, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскай эпохі.
Заключнай часткай афiцыйнага вiзiту стала паездка
французскай дэлегацыі ў Слонiм, Альбярцін i Жыровiчы 9-10 чэрвеня. Госьці
наведалі Жыровіцкі Сьвята-Ўсьпенскі мужчынскі манастыр і праваслаўную Менскую
духоўную акадэмію і семінарыю ў Жыровіцах. Яны пазнаёміліся са шматвяковай
гісторыяй манастыра і сучаснымі навуковымі дасягненьнямі гэтай праваслаўнай
багаслоўскай школы, узялі ўдзел у навуковых і культурных мерапрыемствах,
прысьвечаных хрысьціянскім караням еўрапейскай цывілізацыі, а таксама мелі
магчымасьць пагутарыць са студэнтамі.
У Слоніме, ля цудатворнага абраза Маці Божай Жыровіцкай у касьцёле сьв. Андрэя, кардынал Ф.Барбарэн адправіў сьв. Імшу, на якой маліліся таксама сьвятары і вернікі БГКЦ.
Французская дэлегацыя прывезла ў дар Беларускай Праваслаўнай Царкве 250 тамоў з кніжнай серыі выдавецтва “Sources Chretiennes” (“Хрысьціянскія крыніцы”). Гэтае выдавецтва на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выдае кнігі (усяго іх ужо больш за 500 тамоў) з тэкстамі як заходніх, так і ўсходніх Айцоў Царквы, пачынаючы з II стагоддзя, з двума паралельнымі тэкстамі на арыгінальнай і на французскай мове з грунтоўнымі каментарамі. Такі ж дар атрымала і бібліятэка Вышэйшай духоўнай рыма-каталіцкай семінарыі ў Горадні.
На фота:
1. Кардынал Філіп Барбарэн з мітрапалітам Філарэтам.
2. Кардынал Ф.Барбарэн у праваслаўнай капліцы.
3. Французская дэлегацыя з сябрамі мiжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Хрысьцiянскi адукацыйны цэнтр iмя сьвятых Мятода i Кiрылы".


Сьвятло Ўсходу
Беларусь наведаў Прымас Францыi
З 7 па 10 чэрвеня 2009 году ў
Беларусі з візітам знаходзілася афіцыйная дэлегацыя Рыма-Каталiцкай Царквы ў
Францыi на чале з Прымасам гэтай краіны кардыналам Фiлiпам Барбарэнам – адным з
найбольш аўтарытэтных дзеячаў Каталіцкай Царквы, які вядомы праз свой уклад у
дыялог паміж Цэрквамі і рэлігіямі. Дэлегацыя прыехала па запрашэннi Беларускай
Праваслаўнай Царквы, мiжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Хрысьцiянскi
адукацыйны цэнтр iмя сьвятых Мятода i Кiрылы” i асабiста Мiтрапалiта Менскага i
Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi.
Госьці з Францыі пазнаёміліся з сталіцай Беларусі і яе хрысьціянскімі сьвятынямі, пабывалі на экскурсіі ў Міры. 7 чэрвеня дэлегацыя прыняла ўдзел у Боскай Літургіі, якую адслужыў Мітрапаліт Філарэт у праваслаўным Сьвята-Духавым катэдральным саборы Менску з нагоды сьвята Зыходу Сьвятога Духа.
Прымас Францыі з членамі дэлегацыі сустракаўся падчас свайго візіту з ярархамі розных канфесіяў Беларусі: Мітрапалітам Філарэтам (Праваслаўная Царква), Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам (Рыма-Каталіцкая Царква), Архімандрытам Сяргеем Гаекам (Грэка-Каталіцкая Царква), які 8 чэрвеня саслужыў з Кардыналам сьв. Імшу ў менскай рыма-каталіцкай катэдры Найсьвяцейшай Марыі Панны. У гэты ж дзень адбылася сустрэча французскай дэлегацыi з прадстаўнiкамi юдэйскай супольнасьці ў Беларусі, на якой была прэзентавана кніга кардынала Ф.Барбарэна і галоўнага рабіна Францыі Ж.Бернхайма “Рабін і кардынал”.
8 чэрвеня 2009 г. у Інстытуце тэалогіі БДУ адбыўся ўрачысты акт уручэньня кардыналу Філіпу Барбарэну, архібіскупу Ліёну, ганаровага тытулу доктар honoris causa Інстытуту тэалогіі БДУ “за выдатны ўнёсак у разьвіцьцё багаслоўскай адукацыі і ўмацаваньне міжхрысьціянскага і міжрэлігійнага супрацоўніцтва”.

Пасьля імшы госьці з Францыі наведалі музей старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнай акадэмii Навук Беларусi, дзе іх пазнаёмiлi з каштоўнымi набыткамi беларускай культуры. У гэты ж дзень яны пабывалі яшчэ ў Нацыянальнай бібліятэцы, а потым накіраваліся ў Курапаты, месца масавых пахаваньняў тысячаў рэпрэсаваных, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскай эпохі.
У Слоніме, ля цудатворнага абраза Маці Божай Жыровіцкай у касьцёле сьв. Андрэя, кардынал Ф.Барбарэн адправіў сьв. Імшу, на якой маліліся таксама сьвятары і вернікі БГКЦ.
Французская дэлегацыя прывезла ў дар Беларускай Праваслаўнай Царкве 250 тамоў з кніжнай серыі выдавецтва “Sources Chretiennes” (“Хрысьціянскія крыніцы”). Гэтае выдавецтва на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выдае кнігі (усяго іх ужо больш за 500 тамоў) з тэкстамі як заходніх, так і ўсходніх Айцоў Царквы, пачынаючы з II стагоддзя, з двума паралельнымі тэкстамі на арыгінальнай і на французскай мове з грунтоўнымі каментарамі. Такі ж дар атрымала і бібліятэка Вышэйшай духоўнай рыма-каталіцкай семінарыі ў Горадні.
На фота:
1. Кардынал Філіп Барбарэн з мітрапалітам Філарэтам.
2. Кардынал Ф.Барбарэн у праваслаўнай капліцы.
3. Французская дэлегацыя з сябрамі мiжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Хрысьцiянскi адукацыйны цэнтр iмя сьвятых Мятода i Кiрылы".
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)