Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (61), 2009
У касьцёле сьв. Андрэя ў Слоніме, дзе знаходзіцца копія цудатворнай Жыровіцкай іконы Багародзіцы, Кардынал Філіп узначаліў сьв. Імшу, якую разам са сьвятарамі лацінскага абраду саслужылі грэка-каліцкія сьвятары а. Андрэй Крот (Горадня), а. Андрэй Буйніч (Ліда) ды а. Алесь Шаўцоў (Полацак). На гэтай сьв. Імшы прысутнічалі вернікі Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Жыровіцкай іконы Маці Божай і прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, якія суправаджалі паважанага госьця.
У дэлегацыі разам з кардыналам Ф.Барбарэнам знаходзіліся французскія сьвятары-езуіты. Калі яны даведаліся, што знаходзяцца за некалькі кіламетраў ад Альбярціну, мясцовасьці, дзе ў 20-40-ыя гады ХХ стагоддзя дзейнічала Ўсходняя Місія айцоў-езуітаў, яны вырашылі абавязкова туды наведацца. Як высьвятлілася, адзін з сьвятароў, што суправаджалі Прымаса Францыі, ведаў асабіста першага кіраўніка Ўсходняй Місіі – французскага сьвятара а. Васіля (Карла) Буржуа, SJ. (Таксама ў Альбярціне працаваў як кіраўнік навіцыяту выкладчык візантыйска-славянскай літургіі і адміністратар уніяцкай парафіі вядомы французскі багаслоў-экуменіст а. Філіп дэ Рэжы, SJ. – Рэд.).
У Альбярціне да групы грэка-каталіцкіх сьвятароў далучыліся яшчэ дэкан Усходняга протапрасьвітарату а. Зьміцер Грышан ды менскі душпастыр а. Яўген Усошын. Гісторыкі нашай Царквы а. Андрэй Крот і а. Яўген Усошын далі гасьцям з Ліёну кампетэнтнае гістарычнае паясьненьне значэньня Альбярцінскай Місіі.
У 1939 годзе, пасьля прыходу Саветаў, Усходняя Місія айцоў езуітаў страціла частку будынкаў, якія новая ўлада аддала вайскоўцам (у тым ліку ўніяцкую царкву), а
цалкам яна спыніла сваё існаваньне пасьля мучаніцкай сьмерці ў 1943 годзе ў менскіх засьценках гестапа а. Антона Неманцэвіча, які быў экзархам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Сустрэча закончылася малітвай ля мемарыяльнага крыжа, усталяванага грэка-католікамі на 400-ыя ўгодкі Уніі, у памяць пра айцоў-езуітаў, якія працавалі ў Альбярціне.
На фота:
1. Слонім, 10.06.2009. Архібіскуп Ліёну, кардынал Філіп Барбарэн, правіць сьв. Імшу ў касьцёле сьв. Андрэя ля цудатворнай іконы Маці Божай Жыровіцкай.
2. Альбярцін, 10.06.2009. Кард. Барбарэн з членамі дэлегацыі ля памятнага крыжа айцам-езуітам.


Сьвятло Ўсходу
Кардынал Філіп Барбарэн
маліўся ў Альбярціне
7-10 чэрвеня 2009 г. Прымас Францыі, Архібіскуп Ліёну кардынал Філіп Барбарэн наведаў Беларусь. Напрыканцы візіту ў Беларусь – 9-10 чэрвеня французскі ярарх наведаў Жыровічы, Слонім ды Альбярцін.

У дэлегацыі разам з кардыналам Ф.Барбарэнам знаходзіліся французскія сьвятары-езуіты. Калі яны даведаліся, што знаходзяцца за некалькі кіламетраў ад Альбярціну, мясцовасьці, дзе ў 20-40-ыя гады ХХ стагоддзя дзейнічала Ўсходняя Місія айцоў-езуітаў, яны вырашылі абавязкова туды наведацца. Як высьвятлілася, адзін з сьвятароў, што суправаджалі Прымаса Францыі, ведаў асабіста першага кіраўніка Ўсходняй Місіі – французскага сьвятара а. Васіля (Карла) Буржуа, SJ. (Таксама ў Альбярціне працаваў як кіраўнік навіцыяту выкладчык візантыйска-славянскай літургіі і адміністратар уніяцкай парафіі вядомы французскі багаслоў-экуменіст а. Філіп дэ Рэжы, SJ. – Рэд.).
У Альбярціне да групы грэка-каталіцкіх сьвятароў далучыліся яшчэ дэкан Усходняга протапрасьвітарату а. Зьміцер Грышан ды менскі душпастыр а. Яўген Усошын. Гісторыкі нашай Царквы а. Андрэй Крот і а. Яўген Усошын далі гасьцям з Ліёну кампетэнтнае гістарычнае паясьненьне значэньня Альбярцінскай Місіі.

Сустрэча закончылася малітвай ля мемарыяльнага крыжа, усталяванага грэка-католікамі на 400-ыя ўгодкі Уніі, у памяць пра айцоў-езуітаў, якія працавалі ў Альбярціне.
Павел Дайлід
г. Івацэвічы
г. Івацэвічы
На фота:
1. Слонім, 10.06.2009. Архібіскуп Ліёну, кардынал Філіп Барбарэн, правіць сьв. Імшу ў касьцёле сьв. Андрэя ля цудатворнай іконы Маці Божай Жыровіцкай.
2. Альбярцін, 10.06.2009. Кард. Барбарэн з членамі дэлегацыі ля памятнага крыжа айцам-езуітам.
Гэты артыкул чыталі 6 разоў (-ы)