Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (61), 2009
Кардынал Філіп Барбарэн вядомы сваім імкненьнем да разьвіцьця экуменічных і
міжрэлігійных стасункаў. Ён зьяўляецца аўтарам, а таксама суаўтарам шматлікіх
кніг: “Місіянерскае служэньне і прафесарская дзейнасьць”, “Хрысьціянін, якая
твая вера?”, “Сто гарачых пунктаў гісторыі Царквы”, “Рабін і кардынал”, “Ойча
наш”, “Шлях духоўнага жыцьця”, “Жыцьцё для мяне – Хрыстос” і інш. Яго кніга
"Рабін і кардынал" у суаўтарстве з галоўным рабінам Францыі Жылем Бернхаймам
сёньня адна з самых папулярных у рэйтынгах еўрапейскіх выдавецтваў.
Перад цырымоніяй уручэньня кардынал Барбарэн сустрэўся з журналістамі. На пытаньне, як ён ацэньвае адносіны паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой, французскі кардынал узгадаў словы Мітрапаліта Філарэта: “Мы складаем адну сям’ю. Нельга забываць, што вера – адна”. “Некалькі гадоў таму я меў вялікі гонар прымаць Мітрапаліта Філарэта ў Ліёне, і сёньня я бачу, з якой гасьціннасьцю ён прымае нас”,– сказаў кардынал Барбарэн. Французскі ярарх падкрэсьліў, што праз такія сустрэчы і візіты праяўляецца супольнае імкненьне Цэркваў да еднасьці хрысьціянаў. Таксама кардынал Філіп Барбарэн паведаміў, што ён зьвярнуўся з прапановай да зьверхнікаў Рыма-Каталіцкай і Праваслаўнай Царквы ў Беларусі, каб каталіцкія і праваслаўныя студэнты прыязджалі вучыцца ў Францыю, у Ліён. Ярархі вельмі адкрыта ўспрынялі гэтую прапанову. “Усе мы вельмі заклапочаны пытаньнем еднасьці хрысьціянаў”, – падкрэсьліў кардынал Барбарэн.
У сваёй лекцыі ў Інстытуце тэалогіі кардынал Барбарэн распавёў пра гісторыю адной з самых старажытных у Еўропе хрысьціянскіх біскупскіх катэдраў у Ліёне, якую ў II стагоддзі праславіў сваёй дзейнасьцю сьвяты Ірынэй Ліёнскі, аднолькава шанаваны і ў Праваслаўнай, і ў Каталіцкай Царкве.
Рашэньне Рады Інстытуту тэалогіі Белдзяржуніверсітэту аб прысуджэньні тытулу Doctor honoris causa кардыналу Філіпу Барбарэну за выдатны ўклад у разьвіцьцё багаслоўскай адукацыі і ўмацаваньне міжхрысьціянскага і міжрэлігійнага супрацоўніцтва абвясьціў протаярэй Уладзімір Башкіраў, загадчык катэдры філасофскай хрысьціянскай антрапалогіі Інстытуту тэалогіі БДУ. Кардынал Філіп Барбарэн стаў трэцім, хто атрымаў гэты ганаровы тытул.
У падзячным слове кардынал Барбарэн акцэнтаваў увагу прысутных, сярод якіх былі еўрапейскія багасловы і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, на сучасным стане дыялогу паміж габрэямі і хрысьціянамі.
Пасьля завяршэньня асноўнай урачыстай часткі прафесар Жан-Дамінік Дзюран, прэзідэнт Асацыяцыі ў падтрымку выдавецтва “Sources Chretiennes”, перадаў у дар Беларускай Праваслаўнай Царкве 250 тамоў кніг.
Зьвяртаючыся да прысутных на цырымоніі ўганараваньня кардынала Барбарэна, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: “Візіт кардынала Барбарэна ў Беларусь і прысуджэньне яму тытула Doctor honoris causa Інстытуту тэалогіі БДУ зьяўляецца яшчэ адным доказам нашага агульнага імкненьня да разьвіцьця міжхрысьціянскіх і міжрэлігійных сувязяў і сумеснага адказу на выклікі часу”. Уладыка Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсьліў, што гэтым крокам Інстытут тэалогіі імя сьв. Мятода і Кірылы БДУ, дзе навучаюцца і выкладаюць таксама і каталікі, пацьвердзіў сваю традыцыю адкрытасьці ў дачыненьні да іншых веравызнаньняў.
На фота: 08.06.2009. Уручэньне ганаровага тытулу кард. Барбарэну.


Сьвятло Ўсходу
Кардынал Барбарэн атрымаў ганаровы тытул у
Інстытуце тэалогіі БДУ
8 чэрвеня
2009 году ў межах візіту кардынала Філіпа Барбарэна, архібіскупа Ліёну
(Францыя), які знаходзіўся ў Беларусі па запрашэньні Мітрапаліта Філарэта, у
Інстытуце тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту адбылося ўручэньне
кардыналу Барбарэну тытула Doctor honoris causa Інстытуту тэалогіі
БДУ.

Перад цырымоніяй уручэньня кардынал Барбарэн сустрэўся з журналістамі. На пытаньне, як ён ацэньвае адносіны паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой, французскі кардынал узгадаў словы Мітрапаліта Філарэта: “Мы складаем адну сям’ю. Нельга забываць, што вера – адна”. “Некалькі гадоў таму я меў вялікі гонар прымаць Мітрапаліта Філарэта ў Ліёне, і сёньня я бачу, з якой гасьціннасьцю ён прымае нас”,– сказаў кардынал Барбарэн. Французскі ярарх падкрэсьліў, што праз такія сустрэчы і візіты праяўляецца супольнае імкненьне Цэркваў да еднасьці хрысьціянаў. Таксама кардынал Філіп Барбарэн паведаміў, што ён зьвярнуўся з прапановай да зьверхнікаў Рыма-Каталіцкай і Праваслаўнай Царквы ў Беларусі, каб каталіцкія і праваслаўныя студэнты прыязджалі вучыцца ў Францыю, у Ліён. Ярархі вельмі адкрыта ўспрынялі гэтую прапанову. “Усе мы вельмі заклапочаны пытаньнем еднасьці хрысьціянаў”, – падкрэсьліў кардынал Барбарэн.
У сваёй лекцыі ў Інстытуце тэалогіі кардынал Барбарэн распавёў пра гісторыю адной з самых старажытных у Еўропе хрысьціянскіх біскупскіх катэдраў у Ліёне, якую ў II стагоддзі праславіў сваёй дзейнасьцю сьвяты Ірынэй Ліёнскі, аднолькава шанаваны і ў Праваслаўнай, і ў Каталіцкай Царкве.
Рашэньне Рады Інстытуту тэалогіі Белдзяржуніверсітэту аб прысуджэньні тытулу Doctor honoris causa кардыналу Філіпу Барбарэну за выдатны ўклад у разьвіцьцё багаслоўскай адукацыі і ўмацаваньне міжхрысьціянскага і міжрэлігійнага супрацоўніцтва абвясьціў протаярэй Уладзімір Башкіраў, загадчык катэдры філасофскай хрысьціянскай антрапалогіі Інстытуту тэалогіі БДУ. Кардынал Філіп Барбарэн стаў трэцім, хто атрымаў гэты ганаровы тытул.
У падзячным слове кардынал Барбарэн акцэнтаваў увагу прысутных, сярод якіх былі еўрапейскія багасловы і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, на сучасным стане дыялогу паміж габрэямі і хрысьціянамі.
Пасьля завяршэньня асноўнай урачыстай часткі прафесар Жан-Дамінік Дзюран, прэзідэнт Асацыяцыі ў падтрымку выдавецтва “Sources Chretiennes”, перадаў у дар Беларускай Праваслаўнай Царкве 250 тамоў кніг.
Зьвяртаючыся да прысутных на цырымоніі ўганараваньня кардынала Барбарэна, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: “Візіт кардынала Барбарэна ў Беларусь і прысуджэньне яму тытула Doctor honoris causa Інстытуту тэалогіі БДУ зьяўляецца яшчэ адным доказам нашага агульнага імкненьня да разьвіцьця міжхрысьціянскіх і міжрэлігійных сувязяў і сумеснага адказу на выклікі часу”. Уладыка Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсьліў, што гэтым крокам Інстытут тэалогіі імя сьв. Мятода і Кірылы БДУ, дзе навучаюцца і выкладаюць таксама і каталікі, пацьвердзіў сваю традыцыю адкрытасьці ў дачыненьні да іншых веравызнаньняў.
На фота: 08.06.2009. Уручэньне ганаровага тытулу кард. Барбарэну.
Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)