Нашая Бацькаўшчына чацьвёрты месяц у грамадзка-палітычным крызісе Каталіцкія біскупы Беларусі 25 лістапада 2020 году зьвярнуліся да католікаў і ўсіх людзей добрай волі ў сувязі з паглыбленьнем грамадзка-палітычнага крызісу ў краіне, паведамляе Catholic.by. Падаем тэкст гэтага звароту.
17.08.2020
Папа Рымскі заклікаў да спыненьня гвалту ў Беларусі 16 жніўня 2020 году падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Гасподні» Папа Францішак скіраваў адмысловы зварот, зьвязаны з сітуацыяй у Беларусі.
15.08.2020
Першаярарх УГКЦ выказаў словы падтрымкі беларускаму народу Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Вярхоўны архібіскуп Кіеўска-Галіцкі Сьвятаслаў (Шаўчук) выказаў словы брацкай салідарнасьці і малітоўнай блізкасьці біскупам, духавенству і манахам Рыма-Каталіцкай і Грэка-Каталіцкай Цэркваў у Беларусі, а таксама ўсім братам і сёстрам у Хрысьце ды ўсяму беларускаму народу, які змагаецца за свае грамадзянскія правы і свабоды, абараняючы сваё волевыяўленьне, сацыяльную справядлівасьць і ўласную годнасьць.
14.08.2020
Зварот каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі з складанай з-палітычнай сітуацыяй у краіне Каталіцкія ярархі Беларусі 13 жніўня 2020 году выступілі са зваротам, у якім асудзілі насільле ў краіне пасьля выбараў і заклікалі «спыніць непатрэбную агрэсію і распачаць дыялог». Гэты зварот неабходна прачытаць вернікам ва ўсіх храмах, пачынаючы з гэтага дня, а таксама абавязкова на ўсіх Імшах у нядзелю 16 жніўня — паведамляекаталіцкі партал Catholic.by.
Папа: не асуджаць сьвет, а маліцца за яго Заступніцкая малітва ўласьцівая сьвятым, якія, на падабенства Ісуса, становяцца сапраўднымі «мастамі» паміж Богам і Яго народам. Майсей у гэтым сэнсе стаў самым вялікім прарокам Ісуса, — перакананы Сьвяты Айцец.
21.04.2020
«Шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім» у часы пандэміі Ці «геройства» з пагардай да небясьпекі каранавіруса зьяўляецца праявай моцнай веры хрысьціяніна? Пра пошук Бога ў час бяды разважае езуіт з Віцебска айцец Віктар Жук.
У Вільні адбылося грэка-каталіцкае набажэнства за супакой паўстанцаў 22 лістапада 2019 году ў Вільні з удзелам вялікай колькасьці беларусаў адбылося ўрачыстае пахаваньне нядаўна знойдзеных парэшткаў Канстанціна Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-64 гг. у капліцы на могілках Росы, арганізаванае на дзяржаўным узроўні ўладамі Літоўскай Рэспублікі.
«А зарабляю я ў шпіталях як капелан». Інтэрв’ю з айцом Сяргеем Стасевічам — беларускім сьвятаром у Лондане
Беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Сяргей Стасевіч, які служыць у Лондане і зьяўляецца душпастырам беларусаў у Вялікай Брытаніі, адказаў на пытаньні журналісткі «Нашай Нівы» Вольгі Сяховіч. Прапануем гэтую размову і нашым чытачам.
— У гады свайго студэнцтва ў Беларусі я пазнаёміўся з айцом Аляксандрам Надсанам, які ў той час прымаў на навучаньне беларусаў грэка-католікаў з мэтаю, каб яны вывучалі тут тэалогію і былі нечым карысныя Царкве. Я паехаў у Лондан да яго таксама з гэтай самай мэтай у 1999 годзе, а ў 2000 годзе ён знайшоў для мяне стыпендыю для навучаньня ў Рыме, у папскім Грэцкім калегіюме. І ён мяне выправіў у Рым, у тую самую навучальную ўстанову, дзе быў вучыўся сам. Там я адбыў сваё навучаньне на працягу пяці гадоў і ў студзені 2006 году прыехаў сюды, у Лондан. Тут айцец Надсан мяне прыняў, і ў тым самым годзе я быў высьвячаны на дыякана, пазьней — на сьвятара. І вось ад 2006 году я жыву ў Лондане, хаця застаюся сьвятаром беларускай царквы і беларускім грамадзянінам, душпастырам беларусаў у Вялікай Брытаніі.
Наша царква — адзіная беларуская царква ў гэтай краіне і адна з дзьвюх у Заходняй Еўропе. Яшчэ ёсьць царква грэка-каталіцкая ў Антвэрпэне.
— Чым Вы займаецеся? Якія Вашыя абавязкі?
— Мне ў спадчыну ад маіх папярэднікаў, перш за ўсё айца Надсана, а таксама ягонага папярэдніка біскупа Чэслава Сіповіча, застаўся вялікі беларускі рэлігійна-культурны цэнтар. Ён быў адчынены ў 1948 годзе, і яму ўжо 80 гадоў. Сёньня цэнтар складаецца з інстытуцый, розных па сваім статусе. Гэта бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны, наш рэлігійны цэнтар «Марыян-хаўс», дзе я жыву, і новая царква, што мы збудавалі. Я займаюся непасрэдна іх штодзённай дзейнасьцю, побытавымі справамі. Займаюся ўтрыманьнем гэтых будынкаў, іх прыбіраньнем, трохі садоўніцтвам, і самастойна, і з дапамогай іншых беларусаў. Высаджваем кветкі, падразаем кусты.
Я выступаю як у якасьці аднаго з апекуноў бібліятэкі і музея, у афіцыйным статусе, так і як сьвятар Беларускай місіі. Розныя рэчы робім у залежнасьці ад таго, што гэта за падзея — прымаем гасьцей з Беларусі, дасьледчыкаў. У бібліятэцы ёсьць праграма для дасьледчыкаў — рэгулярна прыязджаюць самыя розныя людзі, якія жывуць у нас, працуюць з дакументамі і з кнігамі. У нас ёсьць магчымасьць працаваць як з архівамі, так і з калекцыяй бібліятэкі.
Таксама я працую капеланам у некалькіх шпіталях Лондану. Гэта мая другая сфера дзейнасьці.
— Што цікавага ў гэтай дзейнасьці? У Беларусі амаль нічога пра гэта ня ведаюць.
— У Беларусі служэньне капеланаў мала разьвітае, хаця я ведаю, што ў мяне ёсьць калегі, каталіцкія і грэка-каталіцкія сьвятары, якія, напрыклад, наведваюць турмы. Нельга назваць іх капеланамі, хаця, здаецца, у Горадні ёсьць каталіцкі капелан...
Мяне зацікавіла дзейнасьць сьвятара ў сістэме аховы здароўя пасьля майго ўласнага досьведу лекаваньня ў Берасьцейскай абласной бальніцы. Ужо будучы сьвятаром, я трапіў з хваробай нырак у гэты шпіталь, самы лепшы ў Берасьцейскай вобласьці. Ён вельмі вялікі, там людзі з усяго рэгіёну. Там была праваслаўная капліца — невялікі пакой. Яна была ўвесь час зачыненая. Там было напісана, што ў пэўныя дні там адбываецца малебен, адбываецца яшчэ нешта. Аднойчы я пабачыў, як гэтая капліца была адчыненая і была перапоўненая людзьмі. Людзі стаялі яшчэ навонку, і, калі сьвятар прачытаў Евангельле, людзі цягнулі рукі, каб дакрануцца. Напэўна, так імкнуліся дакрануцца да самога Хрыста людзі падчас хваробы. Я тады падумаў: як гэта патрэбна, насамрэч. Чаму гэтага так мала ці няма?
Ужо тут я даведаўся, што ў Вялікабрытаніі існуе вельмі разгалінаваная сістэма каталіцкіх капеланаў. Я паспрабаваў прайсьці праз «рэкрутацыю», быў прыняты і пачаў год таму працаваць як капелан у вялікім шпіталі ў цэнтральным Лондане — гэта шпіталь Універсітэцкага каледжу Лондана. Ён адзін з самых вялікіх у Вялікабрытаніі і вядомы ён тым, што ў ім памёр Аляксандар Літвіненка. Туды паступаюць людзі з усёй краіны з самымі складанымі выпадкамі захворваньняў. Спачатку я працаваў толькі ў адным месцы, пазьней мяне папрасілі працаваць яшчэ ў мясцовым шпіталі ў Барнэце, тым, дзе скончыў свой жыцьцёвы шлях айцец Аляксандар Надсан.
Мы наведваем вернікаў як з уласнай ініцыятывы (у нас ёсьць сьпіс вернікаў-каталікоў), так і тых, хто папрасіў. Таксама мы наведваем тых, хто памірае, каб зрабіць сакрамант сьвятога намашчэньня. Нас таксама выклікаюць пасьля сьмерці каталіка ў шпіталі. Сьвятар прыходзіць перад усімі іншымі. Толькі пасьля малітвы сьвятара і акрапленьня сьвятой вадой цела адвозіцца ў морг.
Служэньне хоць і нялёгкае, але вельмі цікавае. Мне даводзіцца сустракацца з самымі рознымі людзьмі, самых розных, так бы мовіць, нацыянальнасьцяў. Хоць тут гэта гучыць дзіка. Я размаўляю на некалькіх мовах, і мне ўдаецца спалучаць усё гэта ў сваім служэньні.
— У нашых дамах ёсьць памяшканьні, якія здаюцца кватарантам, я атрымліваю даволі сьціплую фінансавую субсідыю з Рыму і асабіста зарабляю ў шпіталях праз Нацыянальную сістэму аховы здароўя.
— Чым яшчэ Вы займаецеся? Чым цікавіцеся?
— Цягам апошніх трох гадоў я навучаўся завочна ва Ўніверсітэце кардынала Вышынскага кананічнаму праву, і мне трэба закончыць навучаньне, напісаўшы працу на ліцэнзіят кананічнага права. Гэта такі выклік, які стаіць перад мною.
Я цікаўлюся беларускімі справамі, сачу за навінамі з Беларусі. Цікаўлюся гісторыяй, мастацтвам, у прыватнасьці, сакральным мастацтвам. Магчыма, дызайн інтэр’еру — гэта маё хобі. З рэалізаваных праектаў — дом «Марыян-хаўс» і царква.
— Раскажыце, калі ласка, пра будаўніцтва царквы. Як адбылося ўвасабленьне ідэі ў тое, што зараз можна пабачыць?
— Маё дзяцінства праходзіла ў вёсцы Сасноўка Пружанскага раёну, якая была ў Гарадзечанскім сельскім савеце. Гарадзечна калісьці было сялом, а цяпер зусім нязначны населены пункт. Яно слаўнае тым, што там адбылася адна з бітваў 1812 году, калі расейцы адступалі перад напалеонаўскім націскам, яны далі там бой. У гэтым Гарадзечне існавала царква памяці гэтай бітвы, каменная, у стылі класіцызму. У маім дзяцінстве яна была ў руінах. І вось гэтую царкву я запомніў, яна была для мяне такім сымбалем разбуранага, зьнішчанага храму. У дзевяностыя гады яе аднавілі. Цяпер яна дзейнічае як праваслаўны храм. Гэта такі храм майго дзяцінства, які я заўсёды хацеў аднавіць. Для мяне заўсёды была натхненьнем вось тая царква, хаця тое, што мы збудавалі ў Лондане, — гэта не зусім тая царква майго дзяцінства...
Я ведаў, што каб пабудаваць новую царкву ў Лондане, трэба будаваць нешта незвычайнае. Цэрквы з цэглы, каменю, цэменту — яны нікога не цікавяць. А чаго ў Лондане і ў Брытаніі няма, дык гэта драўляных храмаў. Калі мы паглядзім у рэтрасьпектыве на сакральную архітэктуру Беларусі, то ўбачым, што тое адметнае, чаго не было больш нідзе, — гэта нашыя драўляныя храмы, якіх вельмі мала засталося. Яны вельмі ўсе цікавыя, а тое, што зьнішчана, было яшчэ больш цікавым — сумная такая праўда.
Унутраны выгляд беларускай царквы ў Лондане.І вось ідэя пабудовы драўлянага храму ў Лондане мяне захапіла, і я яе змог рэалізаваць, пазнаёміўшыся з маладым таленавітым архітэктарам, што паходзіў з Ганконгу, які быў проста нашым суседам. Мы пазнаёміліся і пачалі працаваць разам у гэтым рэчышчы. Будучы маладым энтузіястам, ён быў адкрыты на любыя прапановы. І вось мы прыдумалі сучасны праект, натхнёны драўляным дойлідзтвам Беларусі, якое мы з ім разам вывучылі. Наш праект павінен быў быць вельмі асаблівы, бо рабіўся для паўночнага Лондану, для былой загараднай мясцовасьці, дзе ціха, спакойна і шмат зеляніны. Наш будынак добра ўпісваецца ў прыгарадны пейзаж, у архітэктурную схему вуліцы. І таму праект быў адразу ўхвалены, мы ня мелі ніякіх праблемаў з уладамі пры яго рэалізацыі. Гэта мой Храм, мая Беларусь.
Раз мы тут беларусы, мы зрабілі такі храм, які б быў пазнавальным і сучасным. У ХХІ стагоддзі нельга будаваць якіясь рэплікі старых будынкаў. Яны заўсёды будуць прайграваць, выглядаць як падробка. Наш будынак ні на што не падобны.
— Колькі часу заняло ўвасабленьне ідэі пабудовы царквы?
— Тры гады ад першых эскізаў.
— Вы казалі, што яшчэ айцец Надсан хацеў пабудаваць у Лондане беларускую царкву.
— Калісьці я знайшоў у архіве архітэктурныя эскізы. Там быў план нейкай царквы. Калі я з зьдзіўленьнем прачытаў, што гэта план беларускай царквы на Холдэн-авэню, я быў вельмі ўражаны, таму што яна была брыдкая — у стылі каталіцкіх храмаў сямідзясятых гадоў, якія выглядалі вельмі функцыянальна. Гэта быў гіганцкі будынак — зусім недарэчная для нас пабудова. Нічога дзіўнага, што гэты праект ніколі ня быў рэалізаваны, але хтосьці пра яго думаў. Ёсьць сьведчаньні, што ідэя пабудовы сваёй уласнай царквы была.
Наш цэнтар увесь час разьвіваўся: заснавальнікі дома для манахаў «Марыян-хаўса» прыйшлі да ідэі набыцьця асобнага будынка для бібліятэкі і музея, затым яны набылі будынак для школы Кірылы Тураўскага і выхоўвалі тут беларускіх дзяцей, хлопцаў. Таксама натуральна было б збудаваць царкву, бо зямлі хапала. Але да яе ніколі не дайшло. І я бачыў у гэтым сваю місію — гэта ўжо было наканавана зрабіць нам, у ХХІ стагоддзі, тое, што мае папярэднікі ня здолелі зрабіць, таму што тады не было такіх архітэктараў, як цяпер. Беларускіх архітэктараў у нас тут не было ў грамадзе, на жаль.
Айцец Аляксандар адразу ўхваліў праект царквы і вельмі любіў хадзіць вакол мадэлі царквы, якая стаяла ў музеі. Ён пабачыў мадэль, і мы разам з ім блаславілі ўчастак пад пабудову і паставілі на ім крыж, але, на жаль, ён памёр перад тым, як будаўніцтва распачалося.
— Ці шмат нашых суайчыньнікаў у Брытаніі наведвае беларускую царкву?
— Нашыя суайчыньнікі ня вельмі наведваюць нашую беларускую царкву, таму што яна грэка-каталіцкая. Вядома, што і ў Беларусі нашая канфесія сёньня — меншасьць. Нашыя парафіяне ў большасьці навярнуліся з праваслаўя. Я сам перайшоў у Грэка-Каталіцкую Царкву сьвядома, калі стаў студэнтам у Менску. Я заўсёды шукаў Беларускую Царкву і тады, у 1994 годзе, прыйшоў да высновы, што такой Царквой была менавіта наша Грэка-Каталіцкая Царква.
Айцец Сяргей Стасевіч з сваімі парафіянамі.Хоць прыходзіць да нас вельмі мала беларусаў, але прыходзяць іншыя людзі, не зьвязаныя з Беларусьсю, — вернікі ўсходняга абраду з іншых краінаў. Так, грэка-католікі з Славакіі маюць рэгулярную службу ў нашым храме з сваім сьвятаром.
Як адзін з двух беларускіх сьвятароў у Заходняй Еўропе, я не абмяжоўваю сваю дзейнасьць толькі Вялікабрытаніяй. Я удзяліў некалькі шлюбаў у Літве і Польшчы, а таксама некалькі сьвятых хростаў у Польшчы. Калі трэба, я на просьбы вернікаў езджу ў іншыя краіны і там займаюся душпастырствам.
У новай беларускай царкве ў Лондане, якая працуе з 2016 году, былі ахрышчаны двое дзяцей брытанскіх беларусаў, а таксама некалькі славакаў, якіх славацкі сьвятар хрысьціў. Яшчэ ніводнага шлюбу ці пахаваньня ў нас не было.
Як у самой Беларусі ідэя Беларускай Царквы з беларускамоўным набажэнствам ня вельмі папулярная і знаходзіцца на перыферыі рэлігійнага жыцьця, так і тут няма чаго спадзявацца, што тая невялікая колькасьць беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі, будзе масава наведваць наш храм. Але гэта ня значыць, што мы не павінны тут існаваць: у нас ёсьць гістарычныя падставы і матэрыяльная магчымасьць тут існаваць.
Нам трэба быць адкрытымі да таго, што будучыня нам прынясе, і мы гатовыя да таго, каб да нас прыйшло больш людзей. Магчыма, тыя, хто зьяўляецца хрысьціянамі фармальна, знойдуць Бога ў будучыні. Такое маё спадзяваньне.
— Больш за ўсё людзі, якіх я наведваю ў шпіталі, шкадуюць, што не змаглі належным чынам адправіць на той сьвет сьвет сваіх родных. Удзел у пахаваньні — гэта тое, як мы спраўляем сваю жалобу. Сёньня людзі ня могуць гэтага зрабіць у поўнай меры. Цяперашнія пахаваньні асабліва сумныя, нешматлюдныя. Сваякі тых, каго хаваюць, часта самі знаходзяцца ў шпіталі. І мы яшчэ ня ведаем, як гэта адаб’ецца на псіхіцы людзей. Немагчымасьць разьвітацца належным чынам з сваімі роднымі — гэта вялікая траўма.