Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? (Першае Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Яна Багаслова 4:20)
Айцец Сяргей Стасевіч: У Лондане я знайшоў Беларусь, якую шукаў на радзіме Калі шэсьць гадоў таму Сяргея Стасевіча рукапаклалі на сьвятара Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі, кіраўнік місіі айцец Аляксандар Надсан прызнаўся, што чакаў гэтай падзеі чвэрць стагоддзя. Размова журналіста "Тут і цяпер" Кастуся Лашкевіча з беларускім грэка-каталіцкім сьвятаром у Лондане а. Сяргеем Стасевічам.
24.12.2012
Вера айцоў Калядны зварот Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана.
19.12.2012
Сустрэча расейскіх грэка-каталіцкіх сьвятароў 4-6 сьнежня 2012 году ў Пракоп’еўску і Новакузьнецку (Кемераўская вобласьць, Расея) адбылася штогадовая сустрэча духавенства расейскіх католікаў візантыйскага абраду Расеі. У ёй прынялі ўдзел біскуп-ардынарый Ёзаф Верт, а таксама сьвятары і манахіні, якія працуюць у грэка-каталіцкіх парафіях у Расеі, усяго больш за 20 чалавек.
18.12.2012
Маладыя брытанскія каталікі ведаюць Біблію лепш, чым старэйшае пакаленьне У Вялікабрытаніі на замову Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Англіі і Ўэльса і Біблійнага Таварыства было праведзена дасьледаваньне на веданьне Бібліі, паведамляе Independent Catholic News. Дасьледаваньне паказала, што маладыя ангельскія і ўэльскія каталікі сёньня лепш ведаюць Сьвятое Пісаньне, чым вернікі сярэдняга ўзросту і старэйшыя, а кожны пяты практыкуючы каталік чытае Біблію штодзень.
16.12.2012
Сьвятар БГКЦ: нехта хоча разгарнуць антыўніяцкую кампанію Сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, душпастыр парафіі сьвятога Язафата ў Лідзе а. Андрэй Буйніч пракаментаваў для інфармацыйнага агенцтва “Тэлеграф” падвышаную ў апошні час увагу з боку кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы да “уніяцкага пытаньня”.
15.12.2012
Праваслаўны сьвятар: уніяты не ўяўляюць пагрозы праваслаўю Інфармацыйнае агенцтва “Тэлеграф” вырашыла пацікавіцца ў праваслаўнага сьвятара а. Аляксандра Шрамко адкуль сыходзіць крыніца антыўніяцкай кампаніі Беларускай Праваслаўнай Царквы апошняга часу.
Архібіскуп Вены падзякаваў за дар уваскрасеньня Цэркваў-мучаніц XX стагоддзя 3 сьнежня 2012 году ў Вене, у старажытнай катэдры сьвятога Стэфана, вернікі і духавенства Ардынарыяту для каталікоў візантыйскага абраду ў Аўстрыі адзначылі сьвята свайго заступніка — хрысьціянскага першамучаніка. З нагоды сьвята кардынал Крыстаф Шэнбарн, Архібіскуп Вены і Ардынарый вернікаў візантыйскага абраду ў Аўстрыі, прыняў удзел ва ўрачыстай Боскай Літургіі, якую ўзначаліў украінскі грэка-каталіцкі сьвятар протаярэй Юры Каласа, протасінкел вернікаў візантыйскага абраду ў Аўстрыі, у саслужэньні з духавенствам ардынарыяту — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
Архібіскуп Воэлькі: мы павінны сумесна сьведчыць пра Хрыста
Архібіскуп Бярлінскі Райнэр Марыя Воэлькі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што толькі сумеснае сьведчаньне хрысьціянаў розных дэнамінацыяў можа быць знакам для загубленага грамадзтва. “Найлепшым прыкладам гэтага – сітуацыя ў Берліне, у якім хрысьціяне зьяўляюцца меншасьцю”, – сказаў нямецкі ярарх.
Архібіскуп ВоэлькіАрхібіскуп Райнэр Марыя Воэлькі адзначыў, што Германія – гэта краіна ў якой пачалася Рэфармацыя і таму тут асабліва важным зьяўляецца экуменічны дыялог. Ён таксама падкрэсьліў, што на гэта часта зьвяртаюць увагу рыма-каталіцкі архібіскуп Роберт Цоліч, старшыня епіскапату Германіі і старшыня Лютэранскай Царквы пастар Ніколаўс Шнайдэр. Паводле архібіскупа Бярлінскага дыялог паміж хрысьціянскімі канфесіямі – гэта перш за ўсё супольнае сьведчаньне там, дзе жывеш. “У Бярліне толькі 9% жыхароў зьяўляюцца католікамі, а 18% – гэта лютэране. На працягу шматлікіх гадоў тут існуе Экуменічная Рада, да якой належыць больш за 30ь хрысьціянскіх супольнасьцяў і канфесіяў”, - сказаў архібіскуп Воэлькі. Ён адзначыў, што хрысьціяне могуць тут утрымацца толькі ў еднасьці. “Гэта ня значыць, што мы ня бачым таго, што нас падзяляе. Мы сьвядомыя розьніц, якія існуцюць паміж намі, але жадаем сумесна сьведчыць пра Хрыста ў нашым загубленым грамадзтве”, – сказаў архібіскуп Воэлькі. Паводле Ватыканскага радыё