Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам;
бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:7-8)
Царква ў Польшчы страціла вялікага чалавека Выдатны біскуп, навуковец, філосаф, вялікі чалавек Царквы, чалавек вялікага сэрца і вялікага розуму - так узгадваюць раптоўна памёрлага 10 лютага 2011 году ў Рыме архібіскупа Юзафа Жыціньскага ярархі і іншыя вядомыя людзі Царквы.
10.02.2011
Зьверхнік УГКЦ кардынал Любамір Гузар пайшоў на спачын Як паведамляе Ватыканская інфармацыйная служба VIS (Vatican Information Service), 10 лютага 2011 году Рымскі Архірэй Бенядыкт XV прыняў адстаўку Вярхоўнага архібіскупа Кіеўска-Галіцкага кардынала Любаміра Гузара. Сёньня гэтую інфармацыю Ўладыка Любамір паведаміў таксама на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
09.02.2011
Айцец Надсан: я заўсёды задумваюся – як дайсьці да душаў усіх беларусаў “Сярод беларусаў у Лондане вельмі шмат добрых асобаў, сапраўдных патрыётаў, але, на жаль, спадчынай савецкага часу зьяўляецца тое, што людзі застаюцца рэлігійна неадукаванымі, і сапраўднае духоўнае жыцьцё вядуць немногія”, - сказаў а. Аляксандар Надсан у інтэрв’ю беларускай праграме Ватыканскага радыё.
27.01.2011
Еднасьць ня можа быць зьведзена да прызнаньня адрозьненьняў і мірнага суіснаваньня Урачыстай экуменічнай вячяэрняй ў рымскай базыліцы сьв. Паўла за мурамі, якую ўзначальваў Сьвяты Айцец Бенядыкт ХVI, 25 студзеня 2011 году, у сьвята навяртаньня сьв. апостала Паўла, закончыўся Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў. Разам з Рымскім Архірэем у гэтым набажэнстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных Цэркваў і царкоўных супольнасьцяў, у тым ліку сябры Камісіі па справах багаслоўскага дыялогу паміж Каталіцкай і Старажытнымі Ўсходнімі Цэрквамі, а таксама дэлегацыя нямецкіх лютэранаў.
Памёр армянскі каталіцкі патрыярх
У Ліване ва ўзросьце 83 гадоў памёр армянскі каталіцкі патрыярх Кілікіі на спачынку Аганэс Бэдрос (Ян Пётр) XVIII Каспаран.
20.01.2011
Створаны ардынарыят для англіканаў, якія пераходзяць у Каталіцкую Царкву Пасьля таго, як тры былыя англіканскія біскупы ўвайшлі ў склад каталіцкага духавенства, Кангрэгацыя навукі веры 15 студзеня 2011 году апублікавала заяву, у якой абвясьціла пра стварэньне персанальнага ардынарыяту для Англіі і Ўэльса. Першым кіраўніком гэтага ардынарыяту Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў былога англіканскага біскупа Рычбара 58-гадовага Кіта Ньютана (Keith Newton).
20.01.2011
Бенядыкт ХVI заклікае да пераадоленьня бар’ераў паміж хрысьціянамі
19 студзеня 2011 г., у зале Паўла VI у Ватыкане адбылася агульная аўдыенцыя Сьвятога Айца падчас якой Бенядыкт XVI заклікаў вернікаў «штодзённа ўзрастаць ва ўзаемнай любові, прымаючы ўдзел у пераадоленьні тых перашкодаў, якія ўсё яшчэ застаюцца паміж хрысьціянамі».
19.01.2011
Няпростая каштоўнасьць — адзінства
Хрысьціянскае яднанне — гэта супольнасць, дзе ўсе слухаюць перадусім Бога. Багацце магчымасьей яднання ў Пану — адзінай найвышэйшай мэце — адкрывае для хрысціянскай супольнасці вялікія далягляды адзінства ў разнароднасці.
Іншым поглядам глянуць на людзей з абмежаванымі магчымасьцямі прапануюць арганізатары Сусьветнага Дня моладзі 2011 г. у Мадрыдзе. Для гэтага яны абвясьцілі для моладзі з усіх куткоў сьвету фотаконкурс “Няпоўнаспраўныя ў жыцьці Царквы”. Jornada Mundial de la Juventud
Людзі з абмежаванымі
магчымасьцямі зьяўляюцца адной з тых апораў, якія ствараюць Царкву, ды таксама фармуюць яе актыўнае жыцьцё. Уласна дзеля гэтага арганізатары Сусьветнага Дня моладзі ініцыявалі конкурс фатаграфіі “Няпоўнаспраўныя ў жыцьці Царквы”, каб нагадаць пра гэтых людзей і паказаць іх значэньне для Царквы і ўсяго сьвету ў цэлым. Хуан Рамон Хімэнэз, каардынатар гэтага праекту і сябра групы Няпоўнаспраўных Сусветнага Дня моладзі, адзначыў, што «мэтай конкурсу - зрабіць нармальным чалавечы погляд на людзей з асаблівымі патрэбамі і зірнуць на ўсё з станоўчага боку».
Конкурс скіраваны на моладзь ва ўзросьце ад 16 да 35 гадоў з усіх куткоў сьвету. Кожны фатограф зможа прапанаваць ня больш за
пяць сваіх працаў з адпаведным подпісам або цытатаю. Фота паінна быць ня менш за 2600 пікселяў у фармаце JPEG, з максімальным каэфіцыентам сьцісканьня 8. Адпраўка фота на конкурс ажыцьцяўляецца праз адмыслова створаны сайт конкурса: http://conotramirada.madrid11.com/enviavideo.php
Узнагароды атрымаюць самыя крэатыўныя і цікавыя працы. Хуан Рамон Хімэнэз таксама адзначыў: “Гэтым конкурсам мы хочам паказаць, што ўсе людзі аднолькавыя і, перш за ўсё, у кожнага з нас ёсьць здольнасьць любіць. Гэта тое, што ёсьць унутры кожнага з нас”. Фотаздымкі можна дасылаць да 15 чэрвеня 2011 году. Вынікі конкурсу будуць падведзены 31 чэрвеня. Фотаздымкі і прозьвішчы пераможцаў конкурсу будуць выкладзеныя на адмысловым сайце конкурсу. Усяго Будзе адабрана 25 найлепшых фотаздымкаў. Паводле http://www.madrid11.com