Пры чужым не рабі тайнага, бо ня ведаеш, што ён зробіць. Не адчыняй кожнаму чалавеку твайго сэрца, каб ён дрэнна не аддзячыў цябе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 8:21-22)
Мы яшчэ занадта мала прагнем еднасьці
Гэтую думку выказаў Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Любамір (Гузар), разважаючы пра стасункі Каталіцкай Царквы і Праваслаўных Цэркваў.
11.01.2011
Апостальскі нунцый прыняў актывістаў “Вызваленьня” Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленьне», якую заснавалі сваякі зьняволеных пасьля прэзідэнцкіх выбараў беларускіх палітыкаў і грамадзкіх актывістаў, сустрэліся з Апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Марцінам Відавічам. Дыпламатычнаму прадстаўніку Ватыкану яны перадалі зварот да Папы Рымскага з просьбай аб малітве і спрыяньні ў справе вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.
11.01.2011
Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў 2011 г.
Згодна са шматгадовай традыцыяй хрысьціяне розных канфесіяў ва ўсім сьвеце 18-25 студзеня зьбіраюцца ў сваіх храмах, каб маліцца за еднасьць хрысьціянаў.
Сваякі арыштаваных беларускіх палітыкаў просяць Папу аб дапамозе Сваякі арыштаваных пасьля трагічных падзеяў 19 сьнежня 2010 году ў Менску кандыдатаў у прэзідэнты і грамадзкіх актывістаў напісалі на імя Папы Бенядыкта XVI ліст з просьбай падтрымаць малітвай і дапамагчы вызваліць з турмаў невінаватых.
02.01.2011
Будаваць мір метадам дыялогу Сапраўдны дыялог грунтуецца на шанаваньні годнасьці іншага чалавека, сьцьвярджае а. Пётр Рудкоўскі, OP, які ў сваім роздуме пра вядомы калядны сьпеў разважае пра тое, як распазнаваць сапраўдны мір і адрозьніваць яго ад рознага роду пародыяў міру.
01.01.2011
Пасланьне Сьвятога Айца Бенядыкта XVI на Сусьветны дзень міру 2011 «На пачатку Новага году прагну ўсім і кожнаму асабіста скласьці пажаданьні. Гэта пажаданьні душэўнага супакою і посьпеху, але перш за ўсё пажаданьне міру», — чытаем у Пасланьні Сьвятога Айца Бенядыкта XVI на Сусьветны дзень міру 2011 году.
Грэка-каталіцкія і праваслаўныя ярархі хочуць сустракацца
“Вельмі рады, што паміж Апостальскай Сталіцай і Маскоўскім Патрыярхатам праходзяць сустрэчы”, – сказаў Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) падчас прэс-канферэнцыі для інфармацыйнага агенцтва УНІАН, каментуючы сустрэчу Папы Бенядыкта XVI і мітрапаліта Іларыёна (Алфеева). Пры гэтым Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя: “Мы будзем усё рабіць, каб ніколі ня быць перашкодаю для такіх сустрэчаў, а ўсяляк ім садзейнічаць”, – заявіў Уладыка Сьвятаслаў.
Мітрапаліт Уладзімір падчас той сустрэчы падкрэсьліў важнасьць захаваньня добрых стасункаў паміж дзьвюма Цэрквамі і разьвіцьця канструктыўнага супрацоўніцтва там, дзе гэта магчыма, для дабра ўкраінскага народу. Тады
адбыўся таксама абмен поглядамі адносна магчымага супрацоўніцтва ў мас-медыйнай сферы і адукацыі. Бакі таксама адзначылі важнасьць сацыяльнага служэньня Царквы ў жыцьці грамадзтва. Як адзначаюць у Дэпартаменце інфармацыі УГКЦ, важна, што і Мітрапаліт Іларыён таксама заявіў пра сваю гатовасьць сустрэцца з новым Вярхоўным Архібіскупам Кіева-Галіцкім. Пра гэта гаворыцца ў ягоным інтэрв’ю пра магчымую сустрэчу Папы Рымскага з Маскоўскім Патрыярхам, што было апублікавана 5 кастрычніка 2011 году ў газеце “Ізвестія”. “Я спадзяюся сустрэцца з ім (з Першаярархам УГКЦ Сьвятаславам Шаўчуком) у недалёкай будучыні”, – сказаў мітрапаліт Іларыён. Ярарх таксама выказаў спадзяваньне, што з абраньнем новага Зьверхніка Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы
адбудуцца пазітыўныя зьмены ў стасунках дзьвюх Цэркваў.