
25.11.2011

У капліцы Ўсіх Сьвятых Беларускіх грэка-каталіцкага Цэнтру сьв. Язэпа ў Менску, які ў 2008 годзе асьвяціў кардынал Тарчызіё Бертонэ, Дзяржсакратар Сьвятога Пасаду, а 10-й гадз. будзе адслужана Боская Літургія, на якой будзе прысутнічаць Апостальскі нунцый у Беларусі Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Клаудыё Гуджароцьці, які прамовіць казаньне.
Паводле шматгадовай традыцыі, у гэты дзень памяці дабравесьніка і заступніка хрысьціянскага Ўсходу, вернікі будуць маліцца за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву, за горад Менск і ўсіх яго жыхароў.
Сталічныя грэка-католікі сардэчна запрашаюць усіх на гэтую сумесную малітву з Апостальскім нунцыем.