У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові (1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 4:18)
«Люблю прыказаньні Твае, Госпадзе!» 7 ліпеня 2015 году вырушыла пілігрымка з Віцебску ў Полацак, якую штогод ладзіць Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква. За 5 дзён, з 7 па 11 ліпеня, удзельнікі пілігрымкі пройдуць каля 110 км.
05.07.2015
Парафіяльны фэст у грэка-католікаў Берасьця 27-28 чэрвеня 2015 году берасьцейскія грэка-католікі адзначалі сваё парафіяльнае сьвята ў гонар братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу.
20.06.2015
Беларускія грэка-каталікі маюць новага сьвятара Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква мае яшчэ аднаго сьвятара — айца Аляксея Філіпенку. У мінулую нядзелю ў Кастамлотах сьвятарскае пасьвячэньне на просьбу Апостальскага Візітатара для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека ўдзяліў дапаможны біскуп Перамышальска-Варшаўскай архіяпархіі Яўген Паповіч.
05.06.2015
За прымірэньне паміж хрысьціянамі і народамі Прадстаўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архім. Сяргей Гаек, а таксама расейскі грэка-каталіцкі сьвятар з Санкт-Пецярбургу а. Кірыла Міронаў прынялі ўдзел у працы міжканфесійнай духоўнай канферэнцыі, прысьвечанай прымірэньню хрысьціянаў і міру паміж народамі «Kairos-2015», якая адбылася 30-31 траўня 2015 году ў Бары (Італія).
28.04.2015
Яна абараняла беларускасьць і вучыла любіць Бацькаўшчыну 22 красавіка 2015 году ў грэка-каталіцкай царкве ў Берасьці прайшло адпяваньне і грамадзкае разьвітаньне з Марыяй Лукашук — маці дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука.
25.04.2015
Верш у памяць а. Аляксандра Надсана Беларускі паэт, празаік і перакладчык Віктар Шніп напісаў верш з нагоды адыходу ў вечнасьць а. Аляксандра Надсана.
23.04.2015
Лекцыя ў Маладэчна па гісторыі Ўніяцкай Царквы У нядзелю, 26 красавіка 2015 году, у Маладэчна адбудзецца публічная лекцыя Дзяніса Лісейчыкава «Уніяцкая Царква ў Беларусі 1596-1839 гг.: міфы, штампы, стэрэатыпы».
22.04.2015
Памёр марыянін, які дапамагаў БГКЦ 20 красавіка 2015 году ў Лондане на 51-ым годзе жыцьця раптоўна памёр польскі марыянін а. Пётра Смалінскі, які шмат дапамагаў беларускім грэка-католікам.
20.04.2015
Грэка-каталіцкі сьвятар: Айцец Надсан быў аўтарытэтам і для беларусаў па-за Царквой Беларуская супольнасьць сьвету 29 красавіка ў Лондане разьвітаецца з а. Аляксандрам Надсанам, Апостальскім візітатарам каталікоў усходняга абраду на эміграцыі, адным з духоўных лідараў беларусаў сьвету. Асэнсаваць маштаб асобы а. Надсана карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO паспрабавала ў гутарцы са сьвятаром грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні а. Андрэем Кратом.
18.04.2015
Народжаны для Неба «Калі даведаўся, што памёр айцец Аляксандар Надсан, напэўна, павінен быў смуткаваць», — піша грэка-каталіцкі сьвятар з Горадні а. Андрэй Крот.
Патрыяршы Сабор УГКЦ зьбярэ дэлегатаў з 57 краінаў
Сабор адбудзецца 25-27 жніўня 2015 году ў Івана-Франкоўску і ён стане своеасаблівым іспытам сумленьня для Царквы — паведамляе афіцыйны сайт УГКЦ.
Генеральны сакратар Патрыяршага Сабору УГКЦ а. Алег Каськіў.Сабор, у якім возьмуць удзел каля 250 дэлегатаў з 57 краінаў сьвету, узначаліць Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук). Прыбудуць дэлегаты з Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі, краінаў Еўропы і Азіі.
Арганізатары гэтай значнай ня толькі для Прыкарпацьця, але і для ўсёй Украіны падзеі прадставілі падрабязную праграму правядзеньня VI сесіі Патрыяршага Сабору УГКЦ, які будзе праходзіць пад назвай «Жывая парафія - месца сустрэчы з жывым Хрыстом». Яе абнародаваў на прэс-канферэнцыі 20 жніўня генеральны сакратар Патрыяршага Сабору мітрафорны протаярэй Алег Каськіў.
«Фактычна два з паловай гады мы рыхтаваліся да гэтай падзеі — гэта своеасаблівы іспыт сумленьня дзеля Царквы», — адзначыў на прэс-канферэнцыі ў Івана-Франкоўску мітрафорны протаярэй Алег Каськіў.
Пленарныя паседжаньні будуць праходзіць у Івана-Франкоўскім абласным музычна-драматычным тэатры. Тэмы трох дзён паседжаньняў: «Слова Божае і катэхізацыя. Місійны дух», «Літургія і малітва. Сулучнасьць і еднасьць», «Служэньне бліжняму. Кіраўніцтва — кіраваньне дарамі». Акрамя ранішніх і вячэрніх набажэнстваў, штодня будзе вымаўлена адзін даклад і два судаклады на вызначаную тэматыку. Пасьля абеду — праца ўдзельнікаў у групах. Для яе задзейнічалі 16 аўдыторыяў педагагічнага інстытуту Прыкарпацкага ўніверсітэту ў г. Івана-Франкоўску.
«Што да Сабору, то гэтая яго сесія ёсьць некалькі адрознай ад папярэдніх. Бо ідэя яго ў тым, каб зрабіць такі іспыт сумленьня, зрабіць такі рахунак — што ў нас ёсьць добрае, што ня добрае і што зрабіць для таго, каб нядобрае можна было пераадолець. Генеральны сакратар Патрыяршага Сабору УГКЦ а. Алег Каськіў.Бо нашая Царква раскіданая па ўсім сьвеце і ўсюды ёсьць свае выклікі — зьмяшаныя шлюбы, эміграцыя, вайна і г. д. Кожны дзень будзем абмяркоўваць розныя надзённыя тэмы», — сказаў генеральны сакратар Патрыяршага Сабору мітрафорны протаярэй Алег Каськіў.
Гасьцямі гэтай VI сесіі Патрыяршага Сабору будуць сьвятары Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на чале з Уладыкам Ігарам (Ісічэнкам), Архібіскупам Харкаўскім і Палтаўскім. Гэтая праваслаўная Царква ня так даўно распачала плённы дыялог з кіраўніцтвам УГКЦ адносна царкоўнай еднасьці і стварэньня ва Ўкраіне адзінай памеснай Украінскай Царквы.
На прэс-канферэнцыі таксама паведамілі, што будзе адбывацца наўпроставая трансьляцыя падзеяў Патрыяршага Сабору — на івана-франкоўскім абласным канале «Галичина» і з дапамогаю інтэрнэт-трансьляцыяў на інтэрнэт-тэлебачаньні УГКЦ «Живе ТБ».