Сьвята Еднасьці пад апекай Маці Божай Берасьцейскай З малітвы ля цудатворнай іконы Маці Божай Берасьцейскай 30 чэрвеня 2012 году распачаліся сёлета парафіяльныя ўрачыстасьці грэка-каталіцкай парафіі братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці.
03.07.2012
Грамадзянін Вялікага Княства Любові Раніцай, 2 ліпеня 2012 году, у шпіталі ў Вільні заўчасна памёр Сяргей Вітушка — гісіторык, настаўнік і журналіст. Ён быў кіраўніком легендарнай менскай “Талакі” — адной з першых незалежніцкіх арганізацый беларускай моладзі ў 1985-1990 гг.
02.07.2012
Сьвяты Пасад падтрымлівае імкненьне да свабоды і справядлівасьці ў Беларусі 29 чэрвеня 2012 году ў Менску адбыўся прыём з нагоды 7-х угодкаў Пантыфікату і 85-годдзя з дня нараджэньня Сьвятога Айца Бенядыкта XVI. На ім прадстаўнік Сьвятога Пасаду ў Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці запэўніў беларускі народ у падтрымцы беларускай культуры і ў імкненьні да ўмацаваньня прынцыпаў свабоды і справядлівасьці ў нашай краіне.
29.06.2012
Беларускі дыякан у супольнасьці рэдэмптарыстаў візантыйскага абраду
Нядзеля, 24 чэрвеня 2012 году, калі манахі-рэдэмптарысты і ўсе грэка-католікі Ўкраіны разам з сьвятам Хрыста Чалавекалюбцы ўшаноўваюць цудатворны абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі, стала асаблівым днём для беларускага манаха-рэдэмптарыста Зьмітра Чарнеля. У гэты дзень у Львове грэка-католік з Беларусі брат Зьміцер Чарнель атрымаў дыяканскія сьвячаньні.
26.06.2012
Навіны з Ватыкану ў эфіры Беларускага радыё
Навіны з Ватыкану цяпер можна пачуць у эфіры Беларускага радыё — паведамляе прэс-служба Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Кожную нядзелю ў 8.55 на хвалях Першага нацыянальнага канала цяпер гучыць выпуск навін, падрыхтаваны Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё. У ім гаворыцца пра падзеі, што адбываліся на працягу тыдня ў Сьвятым Пасадзе і Царкве ў Беларусі.
26.06.2012
Хто вучыў наваградзкага ўладыку Гурыя?
Вядомы беларускі гісторык і публіцыст Анатоль Сідарэвіч падзяліўся сваімі думкамі і ўражаньнямі ад інтэрв’ю праваслаўнага архіяпіскапа Наваградзкага і Лідзкага Гурыя афіцыйнаму сайту ўласнай япархіі, у якім той крытыкуе прыхільнікаў ювенальнай юстыцыі, што “спрыяе разбурэньню сям’і і дзяржаўнасьці”, абураецца з прычыны беззаконя і маральнага заняпаду сям’і на Захадзе ды плаўна пераходзіць на тэму Уніі ў сучаснай Беларусі. Ніжэй прапануем гэтыя раважаньні Анатоля Сідарэвіча.
23.06.2012
Працоўны дакумент пра спосабы і інструменты новай евангелізацыі
У Ватыкане 19 чэрвеня 2012 году быў апублікаваны працоўны дакумент (Instrumentum Laboris) Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Сінод, прысьвечаны новай евангелізацыі, пройдзе ў Ватыкане 7-28 кастрычніка 2012 году, паведамляе Ватыканскае радыё.
05.06.2012
Прэзентацыя кнігі пра ўніяцтва на Лідчыне
У Гарадзенскай абласной бібліятэцы iмя Я.Карскага 30 траўня 2012 году адбылася прэзентацыя кнігі лідзкага краязнаўцы Леаніда Лаўрэша “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”. У сваёй кнізе краязнаўца знаёміць чытача з унікальнымі фактамі лакальнай гісторыі, прыводзіць невядомыя шырокаму колу цікавыя дакументы і сьведчаньні сучасьнікаў.
01.06.2012
Пад Тайшэтам ушанавалі памяць айцоў Цікоты і Станкевіча 22-23 траўня 2012 году на былых лагерных могілках у Сібіры, дзе знайшлі свой апошні прытулак выдатныя беларускія каталіцкія сьвятары Андрэй Цікота і Адам Станкевіч, паўсталі памятныя крыжы. Як паведаміла Радыё Свабода, у абедзьвюх акцыях узялі ўдзел беларускі гісторык, доктар Юры Гарбінскі і беларускі каталіцкі сьвятар, манах-марыянін Вячаслаў Пялінак, віцэ-пастулятар беатыфікацыйных працэсаў архімандрытаў з Ордэну Марыянаў Андрэя Цікоты і Фабіяна Абрантовіча, якія служылі ва ўсходнім абрадзе.
31.05.2012
Ці існуе ў Беларусі антыхрысьціянскае лобі?
Загадчык катэдры рэлігіязнаўства Інстытуту тэалогіі БДУ прафесар Андрэй Данілаў у інтэрв’ю для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё разважае пра грамадзкую сітуацыю, якая склалася пасьля прыняцьця беларускім парламентам шэрагу неадназначных законапраектаў, супраць якіх выступіла як кіраўніцтва Беларускага Экзархату Расейскай Праваслаўнай
Царквы, так і прадстаўнікі Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Ніжэй прапануем гэты матэрыял.
Экуменічная малітва ва Ўкраінскім каталіцкім універсітэце
У Львове прадстаўнікі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Рыма-Каталіцкай Царквы, Армянскай Апостальскай Царквы і Царквы хрысьціянаў веры евангельскай прынялі ўдзел у міжканфесійнай сустрэчы з малітвай за еднасьць хрысьціянаў, паведамляе прэс-служба УКУ. Гэтае экуменічнае мерапрыемства адбылося 24 студзеня 2011 году ў капліцы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту. Экуменічны малебен у капліцы УКУ ў Львове.Сустрэча была арганізавана Інстытутам экуменічных дасьледаваньняў УКУ і адбылася ў рамках Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які штогод ладзіцца 18-25 студзеня. Удзельнікі экуменічнай сустрэчы прынялі ўдзел у экуменічным малебне, паглядзелі сцэнку, якую падрыхтавалі студэнты УКУ, паслухалі хрысьціянскія сьпевы, а прадстаўнікі канфесіяў падзяліліся словам. “Падзел паміж хрысьціянамі адкрыта супярэчыць волі Хрыста, — адзначыў пасьля сумеснай малітвы а. Кшыштаф Шэбля, прадстаўнік Рыма-Каталіцкай Царквы. — Гэты падзел адбыўся праз наш грэх і ганарлівасьць”. На думку кс. Кшыштафа Шэблі, еднасьць хрысьціянаў не азначае ліквідацыю канфесіяў: “Гаворка ідзе пра еднасьць у разнастайнасьці, у якой хрысьціянскія дэнамінацыі могуць дзяліцца багацьцем Літургіі, багаслоўскай спадчыны, бо праўда ёсьць адна”. Айцец Васіль Саган, прадстаўнік Золачаўскага дэканату УАПЦ, распавёў пра сумесныя экуменічныя малітвы, якія ў Золачаве ладзяць з 1994 году: “Яны зьяўляюцца ўзорам хрысьціянскага духу і павагі да ўсіх хрысьціянаў”, — адзначыў прадстаўнік Украінскай Аўтакефальнай
Праваслаўнай Царквы. Сымбалічна, піша прэс-служба УКУ, што экуменічная малітва за еднасьць адбывалася ў капліцы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту. “Тут намаляваны сьвятыя розных канфесіяў — гэта і праваслаўныя, і рыма-каталікі, і кананізаваныя Армянскай Царквы”, — адзначыў навуковы супрацоўнік Інстытута экуменічных дасьледаваньняў УКУ а. Раман Фігас. Таксама на сьценах храму мастачка Іванка Крып’якевич-Дымід распрацавала ўласны ўнікальны сюжэт. Акрамя выяваў мучанікаў і кананізаваных сьвятых, там намаляваныя паэты, мастакі, настаўнікі, якія праз сваё пакліканьне служылі Хрысту. “Хрыстос на пачатку сваёй публічнай дзейнасьці
робіць, здавалася б, парадаксальны крок — становіцца побач з грэшнікамі, хрысьціцца ў Ярдане — і так становіцца прыкладам для нас, — сказаў прысутным удзельнікам экуменічнага малебну духаўнік УКУ а. Ігар Пецюх (УГКЦ). — Мы будзем падзеленыя, пакуль кожны з нас ня будзе гатовы ісьці шляхам Яна і Ісуса на Ярдан, ісьці шляхам пакаяньня. Толькі праз пакаяньне мы можам ламаць гэтую сьцяну, якая нас разьядноўвае”. І сёлетні
дэвіз Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, адзначае прэс-служба УКУ, таксама заклікае да перамяненьня: “Усе мы пераменімся перамогаю Госпада нашага Ісуса Хрыста (пар. 1 Кар 15, 51-58). Хрысьціяне з усяго сьвету разважалі над гэтай тэмай, зьвязанай з сілай веры ў Хрыста, якая здольная перамяняць, у прыватнасьці, паводле нашай малітвы за бачную еднасьць Царквы, Цела Хрыстова. Экуменічны малебен ва Ўкраінскім каталіцкім універсітэце завершыўся малітвай “Ойча наш”, якой навучыў сваіх вучняў Ісус. Усе ўдзельнікі прамаўлялі яе разам, узяўшыся за рукі. Фотарэпартаж з экуменічнай сустрэчы можна паглядзець на сайце УКУ.