Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго;
шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае,
а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы...
таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго (4 запаведзь, Выхад 20:8-11)
Пра айца Аляксандра Надсана: як працаваць з надзеяй у безнадзейны час «Калі адыходзіць чалавек, з якім ты быў блізка знаёмы, першае, што прыходзіць у галаву, гэта шкадаваньне: ці пасьпеў ты з ім разьвітацца, ці сказаў усё тое, што меўся сказаць, ці не пакрыўдзіў неяк»? — піша журналіст Радыё Свабода і першы старшыня менскай грэка-каталіцкай парафіі Сяргей Абламейка.
16.04.2015
Вяртаньне ў сьвятло Сваімі згадкамі пра а. Аляксандра Надсана дзеліцца вядомы беларускі перакладчык і журналіст Радыё Свабода Сяргей Шупа.
16.04.2015
Ён прынёс свабоду нашай Царкве ў Беларусі Увечары, 15 красавіка 2015 году, у Лондане на 89-м годзе жыцьця памёр а. Аляксандар Надсан, Апостальскі Візітатар для беларсаў-католікаў у замежжы.
У Каталіцкай Царкве расьце колькасьць сьвятароў і сталых дыяканаў На канец 2013 году ва ўсім сьвеце было каля 1,253 млрд. католікаў, што на 25 млн. або на 2% больш, чым год раней. Такія дадзеныя прыводзяцца ў апошнім «Annuariun Statisticum Ecclesiale» — царкоўным статыстычным даведніку, выдадзеным у сакавіку 2015 году ў Ватыкане.
29.03.2015
Вянгерская Грэка-Каталіцкая Царква падвышана да статусу мітраполіі 23 сакавіка 2015 году ў грэка-каталіцкай катэдры Гайдудорагу (Венгрыя) адбыліся ўрачыстасьці з нагоды прызначэньня біскупа Фюлёпа Кочыша першым архібіскупам-мітрапалітам для католікаў візантыйскага абраду ў Венгрыі.
Полацкая грэка-каталіцкая парафія сьв. Язафата 10-16 жніўня 2015 году зладзіла мастацкі пленэр у памяць вядомага мастака Яна Хруцкага.
Паводле словаў душпастыра полацкай грэка-каталіцкай парафіі а. Аляксандра Шаўцова, ініцыятыва і ідэя хрысьціянскага братэрскага пленэру для мастакоў нарадзілася каля паўгоду таму пасьля размовы Апостальскага Візітатара БГКЦ Архімандрыта Сяргея (Гаека) і мастака з Менску Зьмітра Мшара. Непасрэднымі арганізатармі пленэру ў Полацку сталі старшыня мясцовай грэка-каталіцкай парафіі мастак Андрэй Піскун і Зьміцер Мшар, які зьяўляецца вернікам адной з грэка-каталіцкіх парафіяў у Менску. Полацкая парафія і яе душпастыр а. Аляксандар Шаўцоў забясьпечылі мастакам пражываньне і брацкі стол.
Праца падчас пленэру мастакоў у Полацку.Каля дзясятка мастакоў на працягу тыдня ня толькі малявалі храмы і краявіды старажытнага Полацку, але і наведалі родныя мясьціны славутага беларускага мастака ХІХ стагоддзя Яна (Івана) Хруцкага, які паходзіў з сям’і ўніяцкага сьвятара і сваім жыцьцём зьвязаным з Полацкім краем.
Лічыцца, што Ян Хруцкі нарадзіўся 8 лютага (27 студзеня паводле юльянскага календара) 1810 году ў мястэчку Ула Лепельскага павету Віцебскай губерні. Праўда, на думку дасьледчыка сьвятарскіх родаў Дзяніса Лісейчыкава, месцам нараджэньня будучага мастака зьяўляецца в. Усая (сёньня — Ушацкі р-н Віцебскай вобл.), дзе служыў сьвятаром яго бацька. У Полацкім ліцэі піяўраў на факультэце вольных мастацтваў Ян Хруцкі атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Затым паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Ян (Іван) Хруцкі набыў вядомасьць як аўтар выдатных нацюрмортаў, якія зрабіліся класікай беларускага і еўрапейскага мастацтва. За свае творы мастак неаднаразова атрымліваў медалі Акадэміі мастацтваў і розныя ўзнагароды. У 1839 годзе Ян Хруцкі стаў акадэмікам Акадэміі мастацтваў.
Вядома, што бацька мастака сьвятар Тамаш Хруцкі пацярпеў за веру і нават быў зьняволены. Сярод 52 сьвятарскіх подпісаў пад адной з найбольш сьмелых адозваў у абарону Уніі, «Исповеданием Веры Греко-униатской Церкви», якая датуецца 1838 годам, сустракаюцца подпісы трох Хруцкіх, у тым ліку і бацькі мастака — сьвятара царквы ў в. Усая Лепельскага павету. Тое, што мастак меў дачыненьне да вядомага ўніяцкага сьвятарскага роду, знайшло адлюстраваньне ў многіх творах Яна Хруцкага. Асабліва шмат напісаў ён партрэтаў духавенства. Шырока вядомы намаляваны ім партрэт апошняга ўніяцкага мітрапаліта Язафата Булгака (1838 г.). Таксама мастак Ян Хруцкі пісаў іконы, краявіды Вільні.
У 1839 годзе, пасьля сьмерці бацькі, ён назаўсёды пакінуў Пецярбург і вярнуўся на радзіму. У 1844 годзе Ян Хруцкі набыў маёнтак Захарнічы каля Полацку, дзе паводле ўласнага праекту пабудаваў дом і заклаў сад. Ян Хруцкі. Аўтапартрэт, 1883 г.Там ён жыў і працаваў да сваёй сьмерці ў 1885 годзе. Пахаваны мастак на могілках у Захарнічах.
10 жніўня 2015 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), сьвятары БГКЦ а. Аляксандар Шаўцоў, а. Зьміцер Грышан і дыякан Вячаслаў Гарчакоў разам мастакамі — удзельнікамі пленэру ўшанавалі памяць славутага мастака Яна Хруцкага ў Захарнічах, што за 20 км ад Полацку.
Экскурсію ў родныя мясьціны славутага мастака правёў полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч з мясцовай грэка-каталіцкай парафіі. Ён распавёў пра жыцьцё і творчасьць Яна Хруцкага, пра ягоных братоў — Яўстаха і Андрэя Хруцкіх, якія таксама былі мастакамі, і ўвесь гэты старажытны шляхецкі ўніяцкі сьвятарскі род, жыцьцё і дзейнасьць практычна ўсіх прадстаўнікоў якога праходзілі на тэрыторыі Полацкай уніяцкай япархіі.
На мясцовых могілках, дзе пахаваныя таксама сваякі мастака Яна Хруцкага, Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў паніхіду за душу славутага мастака і яго радзіны.
Падчас пленэру ў Полацку мастакам давялося працаваць у няпростых умовах: увесь час стаяла нязносная сьпёка, а ўжо перад заканчэньнем пленэру выдалася моцная залева.
Бліжэй да канца пленэру далучыўся да ўдзельнікаў вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін. Ён прывёз адну з сваіх прац з выявай сьв. Язафата, якую пачаў пісаць яшчэ раней. У Полацку ён дапісаў яе і падараваў Полацкай грэка-каталіцкай парафіі сьв Язафата.
Наогул падчас пленэру было сторана каля паўтара дзясятка мастацкіх твораў, некаторыя з сваіх працаў мастакі пакінуць у падарунак полацкай парафіі.