Каталіцкія ярархі Беларусі павіншавалі беларускіх грэка-католікаў з 25-годдзем аднаўленьня адкрытай дзейнасьці Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандар Кашкевіч ад імя каталіцкіх ярархаў Беларусі накіраваў на імя Апостальскага візітатара БГКЦ Віншавальны ліст з нагоды 25-годдзя аднаўленьня адкрытага душпастырства і літургічнага жыцьця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, у якім выказаў падзяку ўсім, хто служыць для разьвіцьця Божай справы ў нашай краіне, і пажадаў, каб і далей паглыблялася супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцыяў.
13.03.2015
Унія. Адроджаная беларуская Царква Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Праз 150 гадоў забароны, ганеньняў і забыцьця.
03.03.2015
У Беларусь прыедзе Дзяржаўны Сакратар Ватыкану Як паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, па запрашэньні беларускіх уладаў з 12 па 15 сакавіка 2015 году адбудзецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Францішка.
24.02.2015
БГКЦ: Асэнсаваць духовую спадчыну і новыя заданьні З нагоды пачатку Вялікага посту ў Нядзелю Праваслаўя Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў Пастырскае слова, у якім зьвярнуў увагу на заклік Сьвятога Айца да духоўнага абнаўленьня, каб нанова асэнсаваць крыніцы нашага пакліканьня да Сьвятой Царквы, і заклікаў грэка-католікаў асэнсаваць спадчыну мінулых дзесяцігоддзяў і новыя заданьні.
21.02.2015
Францішак: адрозьніваць рэальны пост ад фармальнага Хрысьціяне, асабліва на працягу Вялікага посту, пакліканы жыць сапраўднай любоўю да Бога і бліжняга, сказаў Папа Францішак 20 лютага 2015 году падчас ранішняй Еўхарыстыі ў Ватыкане.
30.01.2015
Кардынал Кох: Папа Францішак адчыняе многія дзьверы Кардынал Курт Кох, які ўзначальвае Папскую Раду па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, па завяршэньні Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў даў інтэрв’ю для Радыё Ватыкану. Ён адзначыў, што малітва за еднасьць ёсьць незаменная, а сама еднасьць — гэта дар Сьвятога Духу, і мы павінны быць адкрытымі для прыняцьця гэтага дару.
27.01.2015
Еднасьць хрысьціянаў ня стане вынікам тэарэтычных дыскусіяў Увечары 25 студзеня 2015 году, на завяршэньне Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, Папа Францішак узначаліў урачыстую вячэрню ў рымскай базыліцы сьв. Паўла за мурамі. Важным момантам набажэнства стала экуменічная малітва ля магілы сьв. Паўла — апостала язычнікаў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых Цэркваў і царкоўных супольнасьцяў.
26.01.2015
Папа: Бог прагне нашай еднасьці Да тэмы экуменізму зьвярнуўся Сьвяты Айцец Францішак 25 студзеня 2015 году падчас сваіх разважаньняў перад малітвай «Анёл Гасподні». Ён заклікаў вернікаў да шчырай малітвы, каб узмоцніць імкненьні ўсіх вызнаўцаў Хрыста да поўнай еднасьці — паведамляе Радыё Ватыкану.
25.01.2015
Архімандрыт Сяргей (Гаек): Апосталы славянаў Кірыла і Мятод натхняюць нас на шляху экуменічнай дзейнасьці З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які штогод праходзіць у Каталіцкай Царкве 18-25 студзеня, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) даў невялікае інтэрв’ю Catholiс.by, у якім спаслаўся на прыклад Настаўнікаў славянаў сьв. Кірылы і Мятода і адзначыў, што еднасьць хрысьціянаў немагчымая бяз духу братэрства.
Разьвітаньне з а. Аляксандрам Надсанам — 28-29 красавіка ў Лондане
Як паведаміў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Сяргей Стасевіч, які жыве ў Лондане, абрад пахаваньня мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана адбудзецца у сераду, 29 красавіка 2015 году.
Пахавальная служба адбудзецца ў царкве сьвятой Марыі ва Ўсходнім Фінчлі (St. Mary’s church, 279 High Road, East Finchley, London N2 8HG). Гэтая царква знаходзіцца насупраць брамаў могілак сьвятога Панкрата Айцец Аляксандар Надсан.(Islington and St Pancras cemetery, Roman Road), куды цела спачылага Апостальскага Візітатара беларусаў-католікаў у замежжы затым будзе перавезенае і аддадзенае зямлі.
Пачатак абраду пахаваньня ў царкве — 11.00 гадз.
Труна з целам спачылага айца Аляксандра Надсана будзе выстаўлена для разьвітаньня ў Марыян Хаўз яшчэ напярэдадні, 28 красавіка.
Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы а. Аляксандар Надсан знойдзе свой апошні спачын на найвялікшых у Вялікабрытаніі па колькасьці пахаваньняў могілках сьв. Панкрата ў Лондане, дзе пахаваныя беларускі грэка-каталіцкі біскуп Чэслаў Сіповіч, архім. Леў Гарошка, а. Язэп Германовіч, а. Тамаш Падзява, а. Фелікс Журня, зямляк а. Аляксандра з Гарадзеі а. Кастусь Маскалік, а таксама і іншыя беларускія дзеячы.
Мітрафорны протаярэй Аляксандар Надсан памёр увечары 15 красавіка 2015 году ў шпіталі Барнэта (Лондан), куды ён быў дастаўлены на лячэньне дзеля разьвіцьця хваробы нырак. З восені мінулага году сьвятар цяжка хварэў. Яму было 88 гадоў.